Публічная справаздача аб рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі за 2021/2022 навучальны год

Публічная справаздача за 2020/2021 навучальны год

31.08.2021

Публічная справаздача за 2020/2021 навучальны год

     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” адкрыта 15 верасня 1985 года. Праектная магутнасць дзіцячага сада 65 месцаў.  У  2020/2021 навучальным  годзе функцыянавала адна рознаўзроставая група, якую наведвала 12 выхаванцаў ( 2019/2020 навучальны год  – 15 выхаванцаў). Рэжым работы ўстановы адукацыі 10.30. Установа дашкольнай адукацыі працуе па вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.

     На пачатак 2020/2021 навучальнага года педагагічнымі кадрамі ўстанова адукацыі ўкамплектавана на 75%. Вакансія 0,25 стаўкі кіраўніка фізічнага выхавання. Аднак, на канец навучальнага года ўстанова адукацыі ўкамплектавана  на 50%. Вакансія 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка, 0,55 стаўкі выхавальніка дашкольнай адукацыі. Якасны аналіз педагогаў не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам.

      Павышэнне кваліфікацыі згодна плана  ў 2020/2021 навучальным годзе прайшла дыстанцыйна выхавальнік дашкольнай адукацыі Салата В.У. з 21.01.2021 па 02.03.2021 года, курсы спрыялі паглыбленню ведаў аб арганізацыі праектнай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

      Па выніках медыцынскага агляду выхаванцаў вызначаны групы здароўя.

       У параўнанні з мінулым годам групы здароўя пагоршыліся.  З першай групай здароўя адно дзіця ў 2019/2020 двое, адсутнічаюць дзеці з трэцяй групай здароўя. Пагаршэнне групы здароўя не звязана з работай установы адукацыі.

      Група па фізкультуры ва ўсіх выхаванцаў асноўная (2019/2020 -100% асноўная).

     Усяго выпадкаў захворвання  за 2020/2021 навучальны год  назіралася 1 (2019/2020  - 1). Колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцем па хваробе, складае 0,5 дня ( 2019/2020 навучальны год таксама 0,5% дня). Раённы паказчык – 1,7 дня.

       Пытанням аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў надаецца асаблівая ўвага. Створаны спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці выхаванцаў, выконваецца рэжым дня, забяспечваецца клапатлівы догляд за кожным дзіцем. На працягу навучальнага года надавалася вялікая ўвага загартоўваючым мерапрыемствам. У сістэме загартоўвання выкарыстоўваліся аздараўленчыя мерапрыемствы пры захаванні прынцыпаў паступовасці, сістэматычнасці, даступнасці. Загартоўванне праводзілася выхавальнікамі дашкольнай адукацыі. Розныя віды загартоўваючых мерапрыемстваў: хадзьба па “сцежцы здароўя”, паласканне поласці рота пасля кожнага прыёму ежы вадой пакаёвай тэмпературы, дыхальная гімнастыка, прагулка, чыстка зубоў, што садзейнічала змяншэнню прастуднымі захворваннямі выхаванцаў.

        Адным з складаемых здаровага ладу жыцця з’яўляецца рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ў дашкольнай установе адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладных рацыёнаў харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту з працягласцю прыбывання 10,5 гадзін на зімова-вясновы і летне-асенні перыяды, арганізаваны электронны варыянт напісання меню. Адпушчаныя грашовыя сродкі выкарыстоўваліся ў поўным аб’ёме.

        Аналіз стану арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе паказвае, што сярэдні працэнт выканання натуральных нормаў за 2020 год складае 95 % (2019 – 90%), раённы паказчык – 93,3%.

       Выкананню норм у межах 100% перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў харчавання – какао парашок ( 89,1%), лімонная кіслата (86,7%), тамат-пюрэ (0%). Неабходна звярнуць увагу на ўнясенне карэкціроўкі пры напісанні меню.

        На сходзе працоўнага калектыву, нарадах пры загадчыку заслухоўваліся пытанні аператыўнага і папяраджальнага кантролю: па выкананню рэжыму дня, арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе, сфарміраванасці культурна-гігіенічных навыкаў у выхаванцаў, арганізацыя і правядзенне прагулкі, падрыхтоўка да летняга аздараўленчага перыяду, сістэма работы ў вугалку прыроды, стварэнне бяспечных умоў у рознаўзроставай групе. Па выніках кантролю аператыўна выпраўляліся прапановы і заўвагі загадчыка.

        У навучальным годзе выхавальнікам дашкольнай адукацыі Салата В.У. распрацавана картатэка экалагічных назіранняў.       Педагагічны калектыў у навучальным годзе працаваў над фарміраваннем уяўлення ў выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць.

         Педагагічны савет “Стан работы па фарміраванні ў выхаванцаў прадстаўлення аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць” садзейнічаў паглыбленню ведаў выхаванцаў аб характарыстыцы кожнай пары года: аб працягласці дня, тэмпературы паветра, ападках, стану раслін, жывёл; прадстаўленне аб якасцях аб’ектаў і з’яў нежывой прыроды, захоўванне правіл асабістай гігіены, захоўванне правіл бяспечных паводзін у прыродзе.

        У рамках рэалізацыі гадавой задачы праведзены кансультацыі: “Дашкольнікі і экалогія”, “Азнаямленне дашкольнікаў з жывой і нежывой прыродай праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць”, “Азбука экалогіі на прагулцы” адкрытыя прагляды, педагагічныя саветы, якія былі накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры як кампанента прафесійнай кампетэнтнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі.

         У рамках рэалізацыі гадавога плана эфектыўнымі былі сумесныя выставы з бацькамі: “Што нам восень падарыла?” ,“Цуды пад новы год”. Парадавалі дзяцей святы: “Навагодні цырк”, “Самая лепшая ты, мамачка”, “Хутка ў школу”. Былі створаны камфортныя ўмовы для дзяцей.

        Змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі па кірунку «Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё» засвоены выхаванцамі малодшага ўзросту – дзеці ўсведамляюць сваю палавую прыналежнасць, праяўляюць цікавасць да сумеснай дзейнасці з дзецьмі, выконваюць правілы бяспечных паводзін у групе, маюць элементарныя ўяўленні аб пажарнай бяспецы, прымаюць ролю персанажа, які зададзены ў сюжэце гульні, пераймаюць дзеянні дарослых; выхаванцы сярэдняга ўзросту – сфарміравалі навыкі самаабслугоўвання, вырашаюць гульнявыя задачы на аснове ўяўнай сітуацыі і гульнявых дзеянняў, выконваюць правілы гульні, выкарыстоўваюць у гульні намеснікі замест рэальных прадметаў; ведаюць матэрыялы, з якіх зроблены прадметы, іх адметныя прыкметы; сумесна з педагогам ўдзельнічаюць у працоўнай дзейнасці; выхаванцы старэйшага ўзросту – маюць ўяўленні аб працы дарослых, пра прадметы рукатворнага свету, аб свеце тэхнікі і яе значэнні для чалавека, карыстаюцца прадметамі ў адпаведнасці з іх асаблівасцямі і прызначэннем, супрацоўнічаюць у гульнявой дзейнасці, плануюць яе развіццё, выбіраюць сродкі для рэалізацыі задумы; выконваюць абавязкі дзяжурных.

         Накірунак «Пазнавальнае развіццё». Малодшыя дашкольнікі назапасілі сэнсарны досвед, могуць параўноўваць прадметы па велічыні. Выкананню задач у галіне матэматычных уяўленняў і прыроды спрыяла выкарыстанне выхаванцамі сярэдняга ўзросту ВМК "Умней-ка", а выхаванцамі старэйшай узросту ВМК "Мае першыя ўрокі”.

         Накірунак «Маўленчае развіццё». Змест рэалізоўваўся ў адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін". Пры гэтым выхаванцы малодшага ўзросту правільна называюць прадметы, вылучаюць характэрныя прыкметы і якасці, дзеянні; сярэдняга ўзросту - выкарыстоўваюць словы, якія абазначаюць істотныя прыкметы, уласцівасці, дзеянні, разумеюць шматзначнасць слоў; старэйшага ўзросту -  падтрымліваюць дыялагічную і маналагічную  гаворку, ўзгадняюць прыметнікі з назоўнікамі.

        Мерапрыемствы па пераемнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і сярэдняй школы праводзіліся па сумесна распрацаванаму  плану на працягу года. Аднак у сувязі з эпідэміялагічным становішчам не ўсе мерапрыемствы выкананы. Не праведзены сумесныя мерапрыемствы выхаванцаў і вучняў першага класа: “Навагодні цырк”, спартландыя. Праведзены эксурсіі выхаванцаў у школьную бібліятэку, на стадыён. Праведзеныя мерапрыемствы паглыбілі цікавасць да школы і знізілі трывогу, звязаную з навучаннем.

        Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі паказаў, па выніках псіхалагічнай гатоўнасці выхаванцаў да школьнага навучання 50 % выхаванцаў маюць высокі ўзровень інтэлектуальнай гатоўнасці, 50% выхаванцаў маюць высокі ўзровень сацыяльнага развіцця, 50% сярэдні ўзровень. На сярэднім узроўні развіты прадпасылкі да вучэбнай дзейнасці ў 50 % выхаванцаў, у 50% на нізкім ўзроўні. Педагогі паспяхова ўзаемадзейнічалі з бацькамі будучых першакласнікаў: праводзілі бацькоўскі сход аб гатоўнасці дзяцей да школы, індывідуальныя вусныя кансультацыі, афармлялі кансультацыі на стэндзе “Для Вас, бацькі”.

        Кожны год ва ўстанове захоўваецца праблема агульнага недаразвіцця мовы выхаванцаў. У 2020/2021 навучальным годзе на пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ДУА “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” было залічана 2 выхаванцаў дашкольнага ўзросту (2019/2020 навучальны год – 5 выхаванцаў). У сувязі з тым, што заняткі з выхаванцамі праводзіліся толькі да студзеня, работа з выхаванцамі будзе прадоўжана ў наступным годзе.

           У дашкольнай установе адукацыі, апіраючыся на запыты ( па выніках анкетавання)  законных прадстаўнікоў, на працягу навучальнага года функцыянавалі два гурткі (2019/2020 навучальным годзе – 3).  Гурткі функцыянавалі на платнай аснове. Работа дадатковых адукацыйных паслуг будавалася з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, стану здароўя дзяцей, індывідуальнага і асабістага развіцця выхаванцаў.

      Навыкі і ўменні выхаванцы харэаграфічнага гуртка дэманстравалі на навагоднім ранішніку, на свяце мам, на свяце “Хутка ў школу”. Навыкі інтэлектуальнага гуртка дэманстраваліся на бацькоўскім сходзе.

      Працэнт ахопу дзяцей дадатковымі паслугамі ў 2020/2021 навучальным годзе – 100% (2019/2020 навучальны год – 100%).

     Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Работа з сям’ёй праводзіцца  мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дае вынікі, якія садзейнічаюць павышэнню педагагічнай культуры  бацькоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні. Выхавальнік Салата В.У.,  дапамагае бацькам зразумець, як патрэбна прымяняць тэарэтычныя і практычныя рэкамендацыі, якія выкарыстаны ў кансультацыях, памятках.

      Падрыхтоўка ўстановы дашкольнай адукацыі да аздараўленчага перыяду пачалася ў красавіку. Была добраўпарадкавана тэрыторыя дзіцячага сада, адрамантавана і пафарбавана гульнявое і спартыўнае абсталяванне. Своечасова праведзены інструктажы з работнікамі, сход працоўнага калектыву, бацькоўскі сход, дзе бацькі былі азнаёмлены з накірункамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні перыяд.

     Для дасягнення  аздараўленчага эфекта рэжым дня прадугледжваў максімальнае прыбыванне выхаванцаў на свежым паветры. Таму спецыяльна арганізаваная дзейнасць, нерэгламентаваная дзейнасць, па магчымасці,  былі арганізаваны на свежым паветры, што дапамагала забяспечыць псіхалагічны камфорт, садзейнічала развіццю органаў пачуццяў, загартоўванню арганізма.  Сон быў падоўжаны на 20 хвілін. Самым цікавым для выхаванцаў было штодзённае хаджэнне па квадрату  “Здароўя” і абліванне ног вадой, пры адпаведнай тэмпературы паветра.

         У гэты час каларыйнасць ежы для выхаванцаў узрасла на 10 – 15% за кошт павелічэння ўжывання ў ежу кісла-малочных напіткаў. Таксама выкарыстоўваўся багаты асартымент салатаў са свежай агародніны: памідораў, агуркоў, капусты, цыбулі, морквы. Кожны дзень выдавалася другое снеданне: сок або садавіна.

         На працягу летняга аздараўленчага перыяду пастаянна здзяйсняўся кантроль за работай харчблока, агульным станам установы дашкольнай адукацыі, за выкананнем рэжыма дня выхаванцаў, надавалася вялікая ўвага загартоўваючым мерапрыемствам. Прыём выхаванцаў праводзіўся на пляцоўцы ўстановы дашкольнай адукацыі, выконваліся загартоўваючыя мерапрыемствы згодна графіка. Усё гэта спрыяла станоўчаму выніку. Захворваемасць за летне-аздараўленчы перыяд складае 0%, у 2020 годзе таксама 0%. Групы здароўя засталіся ранейшыя.

        Пры арганізацыі спецыяльна арганізаванай дзейнасці ўлічваліся ўзроставыя асаблівасці выхаванцаў, іх здольнасці. Дакладнасць у падборы матэрыялу, прадуманасць структуры пабудовы дазваляла  ствараць добразычлівы клімат, фарміраваць зацікаўленасць у выхаванцаў да ўсіх відаў дзейнасці. Арганізацыя і правядзенне спецыяльна арганізаванай дзейнасці спрыяла замацаванню ведаў.

      Аздараўленне  выхаванцаў прайшло эфектыўна. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на павышэнне якасці аздараўленчага працэса. На наступны год, да  правядзення летняга аздараўленчага перыяду 2022 года, неабходна папоўніць гульнявую пляцоўку новымі атрыбутамі.

           У адпаведнасці  з тыпавым пералікам працэнт забяспячэння развіваючага асяроддзя групы складае 91,8%, (2019/2020 навучальны год 91%), раённы паказчык –90%. У навучальным годзе набыты ў рознаўзроставую групу  цацкі-рухальнікі, наборы гародніны і садавіны, машыны.

        Забеспячэнню якасці адукацыйнага працэсу садзейнічае прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій. Дзейнасць педагогаў арыентавана на выкарыстанне адукацыйных тэхналогій беларускіх аўтараў.

      Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўня педагогаў метадычны кабінет папоўніўся наглядным дапаможнікам А.Л.Давідовіч, В.Л.Пашко “Падарожжа ў свет правільнай мовы. Крок за крокам”, навінкамі метадычнай літаратуры. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 95,4%   (2020 год  - 94,6%), раённы паказчык – 87,1% .

          Установа дашкольнай адукацыі ў неабходнай колькасці забяспечана мяккім інвентаром. Матэрыяльная база ўстановы дашкольнай адукацыі папаўнялася з наступных крыніц фінансавання: дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры.

      Да раённага агляду-конкурсу “Лепшы рухальны вугалок” у музычна спартыўную залу набыту буда-маты.

    Да конкурсу “Свет дзяцінства” набыты шэсць тэатраў.

    Сродкі, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг і здачы макулатуры, складаюць 504 рублі. Усяго за 2020/21 навучальны год матэрыяльная база папоўнілася на суму 1.500 рублёў. У наступным навучальным годзе неабходна набыць сучасны гульнявы комплекс на пляцоўку.

     Зыходзячы з праблемы вызначана задача на 2021/2022 навучальны год: актывізаваць работу па фарміраванню ў выхаванцаў элементарных матэматычных ўяўленняў праз спецыяльна арганізаваную і нерэгламентаваную дзейнасць.

 

свернуть