Фотагалерэя
Свята: "Бывай дзіцячы сад, нас кліча школа".
Ва ўстанове адукацыі прайшоў ранішнік "Бывай дзіцячы сад, нас кліча школа". На ранішнік завітаў "вучоны", які праверыў веды выхаванцаў старшага ўзросту і прысвоіў званне "Вучнань"
Агульны бацькоўскі сход.
Ва ўстанове адукацыі прайшоў агульны бацькоўскі сход. На сходзе выступіла перад законнымі прадстаўнікамі інспектар РОЧС Бурдзейка Ілона Сяргееўна, якая засяродзіла ўвагу законных прадстаўнікоў каб ні на хвіліну не пакідалі дзяцей адных.
Пасадка капусты
Выхаванцы рознаўзроставай групы пасадзілі на агародзе капусту. Будуць даглядаць яе: паліваць , палоць і назіраць як яна расце.
Экскурсія ў музей ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"
У рамках нядзелі музеяў выхаванцы наведалі музей у школе. Знаёмства з экспанатамі музея правяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салата І.У.
Выяўленчае мастацтва (лепка). Тэма: "Караблікі"
Выхаванцы: 3-4 гадоў ляпілі караблікі шляхам дзялення пластыліну на часткі, раскатвалі яго прамымі рухамі далоняў; 4-5 гадоў ляпілі з бруска пластыліну, адразаючы стэкай лішняе (вуглы для носа) і "дабудоўвалі" адсутнічаючымі дэталямі (труба, палуба, мачта); 5-6 гадоў пазнаёміліся з новым прыёмам лепкі - расцяжка.
Удзел у раённым аглядзе-конкурсе
Прынялі удзел у раённым аглядзе-конкурсе ў намінацыях: "Прастора шчаслівага дзяцінства: тэматычная пляцоўка па фарміраванню асноў беларускай культуры "Этнапляцоўка", "Прастора шчаслівага дзяцінства: тэматычная гульнявая пляцоўка: "Супермаркет", "Дзіцячае кафэ".
Фізкультурна-музычнае свята "Мая Беларусь"
У выхаванцаў старшага і сярэдняга ўзросту з нагоды святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна прайшло свята "Мая Беларусь", дзе ў дашкольнікаў выхоўвалася пачуццё павагі і гонару за дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
Экскурсія да будынка сельскага савета "Назіранне за сцягамі"
Выхаванцы глыбей пазнаёміліся з прызначэннем сучаснага герба і сцяга.
Выяўленчае мастацтва (маляванне) Тэма: "Сімволіка Рэспублікі Беларусь"
Выхаванцы сярэдняга і старшага ўзросту размалёўвалі сімволіку Рэспублікі Беларусь.
Рэспубліканская акцыя "30 дзён да Перамогі"
Выхаванцы далучыліся да Рэспубліканскай акцыі "30 дзён да Перамогі". Дзеці ўсклалі кветкі да помніка воінам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гэтай жорсткай вайне.
Музычна-спартыўнае свята: "Ён прыйшоў да нас - Дзень Перамогі"
Выхаванцы спявалі песні на ваенную тэматыку, спаборнічалі.
Выяўленчае мастацтва (аплікацыя) Тэма: "Паштоўка да свята Перамогі"
Выхаванцы сярэдняга і старшага ўзросту стваралі паштоўку рознымі прыёмамі аплікацыі (прамалінейнага, крывалінейнага і сіметрычнага выразання).
Калектыўная праца на агародзе
02.05.2023Выхаванцы рознаўзроставай групы пасеялі на агародзе: моркву, буракі сталовыя, пятрушку, салату, гарох, пасадзілі: цыбулю, бульбу, часнык.
Музычна-фізкультурное свята "Свята Вясны і Працы"
29.04.2023Выхаванцы сярэдняга і старшага ўзросту удзельнічалі ў конкурсах:" Пажарныя", "Міннае пол", " Электрык","Добры доктар", "смачны салацік", адгадвалі загадкі, танцавалі і спявалі .
Выяўленчае мастацтва (лепка) Тэма: "Дэкаратыўныя пліткі для падножжа Абяліска"
02.05.2023Выхаванцы: 3-4 гадоў упрыгожвалі гатовы прадмет спосабам налепа; 4-5 гадоў упрыгожвалі гатовы прадмет плоскімі фігурамі; 5-6 гадоў самастойна стваралі ўзоры па ўсёй паверхні.
Тэматычны дзень "Мір, Праца, Май. Людзі працы - людзі вёскі беларускай"
29.04.2023Пры правядзенні тэматычнага дня "Мір, Праца, Май. Людзі працы - людзі вёскі беларускай" у выхаванцаў пашырылася ўяўленне пра асаблівасці жыцця людзей у вёсцы, іх працу і значнасць яе для развіцця ўсёй краіны, выхоўвалася павага да працы дарослых, фарміравалася ў выхаванцаў жаданне працаваць.
Сусветны Дзень аховы працы
28.04.2023У сусветны Дзень аховы працы ў ўстанове праведзены маніторынг харчблока, складскіх памяшканняў, надворнага абсталявання.
Выяўленчае мастацтва (аплікацыя) Тэма: "Насоўка для лялькі Дашы"
У выхаванцаў: 3-4 гадоў фарміравалася ўменне складаць арнамент з падрыхтаваных элементаў на квадратнай форме; 4-5 гадоў фарміравалася ўменне зразаць вуглы ў прамавугольнай і квадратнай формах па вызначаных лініях; 5-6 гадоў фарміравалася ўменне перадаваць форму , разразаючы квадрат на трохвугольнікі, круг на паўкруг, акуратна карыстацца нажніцамі.
Выяўленчае мастацтва (лепка). Тэма: "Кандытарскія пачастункі"
18.04.2023Выхаванцы ляпілі канструктыўным спосабам кандытарскія вырабы; самастойна выкарыстоўвалі ў прадметнай дзейнасці сродкі выразнасці прадметнай лепкі, камбінавалі прыёмы і спосабы лепкі.
Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя
17.04.2023У рамках правядзення педмарафона з выхаванцамі рознаўзроставай групы былі арганізаваны сюжэтна-ролевыя гульні. У час правядзення гульні выхаванцы замацавалі веды аб прафесіі доктара , міліцыянера, ваеннага, пажарнага, матэрыяльных і не матэрыяльных выніках іх працы, іх грамадскага значэння. У час гульні дзеці бралі на сябе ролі дарослых і выконвалі іх у створанай гульнявой абстаноўцы, што дазволіла дзецям адчуць сябе часткай дарослага свету.
Бацькоўскі сход "Поспехі і дасягненні ў развіцці дзіцяці. Гатоўнасць выхаванцаў старшага ўзросту да навучання ў школе."
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі выхаванцы Даматканавіцкага дзіцячага сада Клецкага раёна далучыліся да ўсебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусі!” З выхаванцамі праведзены занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” на тэму “Правы і абавязкі дзяцей”.
Выхаванцы ДУА “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” у рамках абласной акцыі “Вам, гонар Міншчыны, дорым цяпло сваёй душы!” напярэдадні Дня жанчын наведалі і павіншавалі ветэрана педагічнай працы Валянціну Уладзіміраўну Салату.
Развитие речи и культура речевого общения. Тема: "Состовление кратких описательных расказов о професиях людей"
Выхаванцы ДУА “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” далучыліся да абласной акцыі “Маё пісьмо салдату”.
У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” у ДУА “Даматканавічкі дзіцячы сад Клецкага раёна” 13.01.2023 прайшла музычная забава “Мы святкуем Калядкі”.
У рамках фестывалю-марафону "Крылы анёлу" выхаванцы сумесна з законнымі прадстаўнікамі зрабілі і развесілі новыя кармушкі для птушак.
Спецыяльна арганізаваная дзейнасць па адукацыйнай галіне "Элементарныя матэматычныя ўяўленні" з выхаванцамі малочшага ўзросту.
У рамках пераемнасці ДУА “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” і ДУА “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” на базе дзіцячага сада прайшло мерапрыемства “Бяспечная дзяцінства”
У рамках пераемнасці ДУА “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” і ДУА “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” на базе дзіцячага сада прайшло мерапрыемства “Бяспечная дзяцінства”, у якім прыняла ўдзел інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Клецкага РАНС Ілона Сяргееўна Бурдзейка.
Спецыяльна-арганізаваная дзейнасць з выхаванцамі рознаўзроставай групы па адукацыйнай галіне "Выяўленчае мастацтва - аплікацыя"
Спецыяльна-арганізаваная дзейнасць з выхаванцамі старшага ўзросту па адукацыйнай галіне "Элементарныя матэматычныя ўяўленні"
Напярэданні Дня Незалежнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень "Дзень Незалежнасці Р.Б."
У рамках Дня абароны дзяцей ва ўстанове адукацыі сумесна з дзецьмі аздараўленчага лагера Даматканавіцкай школы прайшло спартыўна-музычнае свята "Сустракаем разам лета".
Згодна плана мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці выхаванцы прымалі ўдзел у мітынгу-рэквіем “Мы помнім іх паімённа”
Дзякуючы супрацоўніцтву з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, птушыны гарадок дзіцячага сада папоўніўся новымі шпакоўнямі
Тэма дня : Знаёмства са школай. Спартландыя вучняў першага класа з выхаванцамі ўстановы дашкольнай адукацыі
Наведвання заняткаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі настаўніцай пачатковых класаў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" Хоміч А.У.
Ніхто не забыты, нішто не забыта. Выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацы ў час прагулкі наведалі брацкую магілу з мэтай навядзення парадку.
Згодна плана мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі 23.02.2022 года прайшла спартландыя "Абаронцы Айчыны"
Агарод на вакне. Выхаванцы старэйшага ўзросту самі рыхтавалі глебу для пасадкі , а затым садзілі цыбулю.
Элементарныя матэматычныя ўяўленні. Тэма: "Жылі - былі паветраныя змеі". На спецыяльна арганізаванай дзейнасці выхаванцы знаёміліся з лікам "шэсць" і лічбай 6.
З 24.01.2022 па 28.01.2022 Ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў тыдзень беларускай мовы. Для выхаванцаў рознаўзроставай групы была праведзена экскурсія ў беларускі пакой.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў занятак па адукацыйнай галіне "Выяўленчае мастацтва" аплікацыя на тэму "Дэльфіны"
Выхаванцы з задавальненнем на дадатковых адукацыйных паслугах "Тапатушкі" развучвалі танец "Вясёлыя мышаняты"
Выхаванцы рознаўзроставай групы на прагулцы з задавальненнем выконвалі працоўныя даручэнні. У кутку лекавых раслін зграбалі і вывозілі апаўшае лісце
Выхаванцы рознаўзроставай групы на спецыяльна арганізаванай дзейнасці выяўленчае мастацтва (канструяванне) з будаўнічага матэрыялу рознымі спосабамі па ўзоры канструявалі мост
Меню раздела