Міні-музей "Беларуская хатка"
Музычная забава “Вялікдзень”
Музычная забава “Вялікдзень”
Мэта: пазнаёміць выхаванцаў з традыцыяй святкавання Вялікадня; пашырыць уяўленне аб народнай культуры; прыцягнуць увагу сучасных дзяцей да гісторыі і культуры беларускага народа.
Задачы. Фарміраваць уяўленне аб звычаях, гульнях, песнях, казках аб фальклорным свяце “Вялікдзень”.
Развіваць творчыя здольнасці выхаванцаў. Выхоўваць любоў да народных традыцый.
Абсталяванне: зала ўпрыгожана ручнікамі, даматканымі посцілкамі, на стале пірагі, чырвоныя яйкі, галінкі вярбы.
Ход забавы.
Вядучы. Сёння мы пазнаёмімся з вясновымі народнымі святамі і больш падрабязна пагаворым пра Вялікдзень. Вясной адзначаецца вялікае народнае свята Дабравешчанне. Лічыцца, што ў гэты дзень Дзева Марыя атрымала вестку аб тым, што ў яе народзіцца Сын Божы. Старыя людзі кажуць, што Дабравешчанне — надзвычай важны дзень, калі "птушка гнязда не ўе, дзеўка касы не пляце”. За тыдзень да Вялікадня святкуецца Вербная нядзеля. Па традыцыі ў гэты дзень асвячалі ў царкве галінкі вярбы і імі ўсхвалялі родных.
Разам з вясной на нашу зямлю прыйшло вялікае свята—Вялікдзень, Уваскрэсенне. Некалі Бог паслаў на Зямлю свайго адзінароднага сына Ісуса Хрыста. Ён аьараняў людзей ад розных хвароб, выратоўваў ад смерці. Ён вучыў усіх жыць у згодзе, любіць адзін аднаго, дапамагаць слабым і хворым, заўсёды быць добрымі, чулымі, спагадлівымі. Але здарылася бяда. Ісус Хрыстос памёр пакутніцкай смерцю, а праз тры дні ўваскрэс.
Вядучы. А зараз запрашаем на Вялікдзень!
Валачобнічкі валачыліся (Валачобная) Валачобнічкі валачыліся Xрыстос васкрэс сын Божы Валачыліся, замачыліся Xрыстос васкрэс сын Божы Валачобныя людзі добрыя Xрыстос васкрэс сын Божы Xто не дасць кока, таму вырвець вока Xрыстос васкрэс сын Божы Xто не дасць яечка, здоxніць авечка Xрыстос васкрэс сын Божы А ляцела сойка цераз наша полька
1-е дзіця. Хрыстос васкрэс! К табе, о Божа, I я ў дзень гэты просьбу шлю: Хай Беларусь, мая старонка, Уваскрэсне к вольнаму жыццю. Я.Купала Выконваецца "Танец са свечкамі" (бел. нар. мел. "Перапёлачка"). Пасля танца дзяўчынкі падыходзяць да іконы Ісуса Хрыста і ставяць свечкі. Потым ідуць да імправізаванай вясковай хаты I гучна тры разы паўтараюць: "Хрыстос ўваскрэс!". Ім адказвае бабуля, гаспадыня хаты: "Сапраўды ўваскрэс!". Дзеці падбягаюць і цалуюць бабулю. Бабуля. Дзякуй, даражэнькія. Не забыліся, што сёння свята вялікае— Вялікдзень, прыбеглі сваю бабулечку наведаць. Вядучы. Бабулька любая, віншуем цябе са святам! Бабуля. Дзякуй вам, дзетачкі-кветачкі, мае красачкі любыя. Яшчэ і сонейка не заззяла, а вы ўжо тут. Бачу ў вочках вашых яшчэ сон. Тады падыходзьце бліжэй, будзем умывацца вадой, у якой фарбаваліся яйкі. Вядучы. Ой, як цікава! А чаму так трэба мыцца? Бабуля. А таму, што ў гэтае свята існуе такое павер’е. Прачнуўшыся раніцай, мылі твар вадой, у якой фарбавалі яйкі. Лічылася, што такім чынам чалавек ачышчаецца ад усялякіх нягод. (Выносіць чыгунок, ставіць яго на стол і прыгаворвае.) Мыйце вочкі свае светлыя, тварыкі белыя, каб былі чыстыя, а шчочкі ружовыя, як яйкі; каб жыццё ваша было чыстым і празрыстым, як крынічка лясная. Дай вам Бог вырасці здаровенькімі ды працавітымі. (Дзеці мыюцца.) Ну вось, вочкі засвяціліся радасцю, як зорачкі. I сонейка ўжо ўзышло, заглянула да нас у акенца. 1 -е дзіця. Сонейка заззяла, Над краем узышло, 3 нябёсаў нам паслала Святочнае цяпло. Пачатак яснай ранічкі— Чароўнае праменне, Святочная зараначка— Прыроды абуджэнне. Бабуля. Дык вось, дзеткі, на Вялікдзень існавала яшчэ адно павер’е—нібыта сонейка на першы дзень Вялікадня "іграе", струменіць праменьчыкі. Гэта свята сонца, абуджэння прыроды і надыходу палявых работ. Пасля зімовага адпачынку людзі будуць сеяць, палоць, касіць, жаць. Давайце прывітаем сонейка і павіншуем са святам! Дзеці, узяўшыся за рукі, спяваюць песню "Заклік сонца" А.Рэмізоўскай. Дзяўчынка выносіць на ручніку святочны пірог. Дзяўчынка. Свяці, свяці, сонейка, Каб нам было цёпленька. Пад хаткаю седзячы, Лусту хлеба дзержачы. Бабуля (выносіць яйкі). Яйкі качаючы, песенькі спяваючы. (Ставяць на стол пірог і яйкі.) А цяпер, мае любыя, запрашаю да стала. Снедаць будзем. Хачу вам нагадаць, што на Вялікдзень гатавалі багата страў, але пачыналі снедаць пасля таго, як кожны паспрабуе па кавалачку яйка, хлеба, солі. Там запрашаю вас адведаць свянцоную страву. (Частуе свянцонай стравай.) А зараз пагуляйце, Моц яек паспытайце. Спачатку аб зубкі пастукайце, Да вушка прыкладзіце— паслухайце: Калі яйка гудзе,— Значыць, моцным будзе, А калі не,— Значыць, нехта разаб’е. Гульня "Біткі". Бабуля. Яшчэ адну гульню вам хачу прапанаваць. Давайце пакачаем яйкі. Даўней існавала павер’е: чыё яйка далей пакоціцца, жыццё таго будзе доўгае і прыгожае. Запрашаю пагуляць. Дзеці гуляюць. Гучыць валачобная песня, выходзяць валачобнікі. 1-ы валачобнік. На першы дзень, на Вялікдзень валачобнікі збіраліся. Усе (разам). Валачобнікі—людзі добрыя, Небывалыя, пажаданыя, Нячаста ходзім, нямнога просім, Толькі ў гадочак адзін разочак! 1-ы валачобнік. У гэта вялікае свята—Вялікдзень Ды пойдзем да першага двара. Ці запросяць да гаспадарскага стала? 3 чырвоным яйкам, з цёплым акенечкам. 2-і валачобнік. А мы ідзём, ідзём пад багаты дом, Пад багаты дом "Дзень добры!" даём, Дзень добры таму, хто ў гэтым даму. Гаспадарочак, слынны паночак, Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? Ці нас, валачобнікаў, дажыдаеш? 3-і валачобнік. А ці ўслых табе нашы песенькі? Валачобныя, велікодныя? 4-ы валачобнік. Калі няўслых, дык Бог з табою, Калі ўслых, гукай са мною, Адкрывай клямачку, заві ў хатачку. Гаспадыня. Перш чым зваць, Час ужо і песню заспяваць, Святочныя віншаванні казаць. 5-ы валачобнік. Дай жа, Божа, пану гаспадару Жыці-быці, шмат багацця нажыці, Палавіну прадаці, Частку валачобнікам даці. 6-ы валачобнік. Дай жа, Божа, пану гаспадару, Табе і тваім гасцям, Каб вы пілі і елі, Вясёленька сядзелі, Добрыя думкі мелі. Выконваецца песня "Свят, свят, свят...". 1-е дзіця. Ісус ўваскрэс! 2-е дзіця. Анёл абвясціў з нябес. 3-е дзіця. Радасць наша вялікая. Вядучы. Славяць неба I зямля! Дзеці (усе разам). Алілуя!
Крыніца: сайт: /vyasna/vyalikdzen1
Музычны кіраўнік Л. А. Майсейчык