Для бацькоў

Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх

Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх

       Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

           Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

         Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў (якое  яны адлюстроўваюць  пры напісанні заявы аб  залічэнні дзіцяці  ва ўстанову дашкольнай адукацыі). Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі, згодна  якому навучанне ў дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай i рускай мовах.

Крыніцы:

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
  2. Палажэнне Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”
  3. Статут Дяржаўнай установы адукацыі “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага  раёна”
свернуть

Адлічэнне выхаванцаў з установы дашкольнай адукацыі

Адлічэнне выхаванцаў з  установы дашкольнай адукацыі

Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці выхаванца (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу года.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з’яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі слушнымі.

У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў гэтае пытанне вырашаецца органам кіравання адукацыяй, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова дашкольнай адукацыі, якую наведвае дзіця.

У прыватнасці, слушнымі прычынамі могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб’ектыўна перашкаджаюць бацькам (законным прадстаўнікам) выхаванца прывесці сваё дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі:

хвароба дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне;

знаходжанне дзіцяці на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

каранцін;

наяўнасць лістка непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

адпачынак бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, у тым ліку праца па зменным графіку, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад працы дня ў тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

прастой арганізацыі (падраздзялення), у якой працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;

часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванца па незалежных абставінах;

канікулы (летнія – 90 каляндарных дзён, зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясновыя – 10 каляндарных дзён, ва ўстановах спецыяльнай адукацыі ў залежнасці ад цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў – дадатковыя (восеньскія) канікулы працягласцю не больш за 10 дзён);

прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы дашкольнай адукацыі;

надыход надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік установы дашкольнай адукацыі шляхам выдання загаду, у якім указваецца падстава для адлічэння (пункт 51 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, пункт 16 Інструкцыі).

свернуть

Правы і абавязкі законных прадстаўнікоў

Кодекс Республики Беларусь о браке и семье

Асноўныя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў

(артыкул 34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)

     1.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў у адпаведнасці з дадзеным Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:   

   1.1.азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

        1.2.удзел у кіраванні ўстановай адукацыі; 

        1.3.ахову правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў; 

   1.4.азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

  1.5.атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

       2.Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

Асноўныя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў (артыкул 35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)

    1.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны: 1.1.забяспечваць ўмовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў; 

       1.2.паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

  1.3.выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку навучэнцаў; 

    2.Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

 

свернуть