Прафілактыка каронавірускнай інфекцыі

Асноўныя меры прафілактыкі, якія павінен выконваць кожны чалавек:

Не дакранацца рукамі да твару. У палове выпадкаў заражэнне адбываецца з дапамогай пранікнення віруса праз слізістыя - вочы, рот, нос.

Мыць рукі. Рукі трэба мыць як мага часцей, прычым рабіць гэта трэба на працягу 40-60 секунд. Калі вы мыеце рукі ў грамадскім месцы, кран пасля мыцця рук трэба спыняць аднаразовым ручніком, якім выціралі рукі.

Выкарыстоўваць антысептыкі. Працягласць апрацоўкі рук складае 20-30 секунд. Але пры куплі дадзеных сродкаў важна звяртаць увагу на склад. Рэкамендуемая канцэнтрацыя - 80% этанолу, 1,45% гліцэрыны, 0,125% перакісу вадароду.

Калі падчас чхання і кашлю прыкрываць рот і нос, распаўсюджванне віруса COVID-19 у паветры можна прадухіліць. Кашляць і чхаць трэба ў сурвэтку, а калі яе пад рукой няма - у згін локця. Пасля выкарыстання сурвэткі яе трэба адразу ж выкінуць у кантэйнер для смецця.

Неабходна насіць маску. Дадзены выраб прызначаны для хворых людзей, а таксама для тых, хто даглядае за хворымі. Маска павінна шчыльна прылягаць да твару, зазораў не павінна заставацца. Мяняць маску трэба кожныя 2-3 гадзіны, паўторна выкарыстоўваць яе нельга.

Пазбягаць блізкіх кантактаў, заставацца на самаізаляцыі альбо трымацца ад іншых людзей на адлегласці не менш за 1 метр. Пазбягаць поціскаў рукі і абдымкаў.

Праветрыванне памяшкання дазваляе знізіць вірусную нагрузку.

Пры наяўнасці сімптомаў рэспіраторных інфекцый неабходна застацца дома, вызваць урача на дом.

                   Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Меню раздела