Патрыятычнае выхаванне

Музычна-тэатральнае прадстаўленне "Мой родны кут, мая зямля".

Музычна-тэатральнае прадстаўленне для дзяцей 5-га года жыцця.

 

«Мой родны кут, мая зямля.»

 

Мэта:

-         далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, роднай мовы;

-         спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;

-         фарміраваць  цікавасць  дзяцей  да  тэатральных  гульняў,  развіваць  музычныя  здольнасці;

-         актывізаваць бацькоў да ўдзелу ў сумеснай музычна – тэатральнай дзейнасці.

  

Папярэдняя работа: чытанне вершаў беларускіх паэтаў пра Беларусь, разгляданне ілюстрацый па тэме, інсценіроўка  вершаў.

Праца з бацькамі:выраб касцюмаў

      Дзеці заходзяць у залу, сядаюць на стульчыкі.

Вядучы: Дарагія госці! Запрашаем вас на наша свята,    прысвечанае роднай Беларусі.

 

Мяжуе з Польшай, Украінай,

Расіяй , Латвіяй, Літвой.

Твой родны кут, твая айчына,

Твае жыцце і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла - Беларусь.

 

 Вось яна! Паглядзіце  на  карту – нібы кляновы лісток - наша Бацькаўшчына.

 

1 Дзіця : Я-дзяўчынка беларуска

                З васільковымі вачыма.

                Хоць малая, але знаю

                Беларусь- мая Радзіма.

2 Дзіця : Блакіт нябес, і белы бусел,

                 І кветкі ў полі, як абрус

                Мой край завецца Беларуссю,

                 А сам я -  хлопчык беларус.

 3Дзіця : Беларусам я радзіўся.

                Беларусам буду жыць.

                Беларускую  зямельку

               Буду  шчыра  я  любіць.

Песня: “Чаму ж мне на пець” (беларуская народная песня)

Вядучы:  Вось, як добра мы сядзім, адзін на аднаго глядзім, усміхаемся. А ведаеце, у беларусаў заўседы жыве павага да працы, жаданне падзяліцца з сябрамі горам ды радасцю. А які невычарпальны  быў  народны гумар.

 

Дзеці: 1. Прыгатавалі мы для вас забаў на розны густ.

  1. У чырвоных ботах ходзіць па балотах , бусел даўганосы жабак сабе      носіць.
  2. Андрэй-верабей на падушцы сядзеў, усіх жабак пераеў. А адну не даеў – і жывот забалеў
  3. Сядзіць Сцепка за сталом, накрыўшыся рукавом, ен лучыну шчыпае, ен дзяўчыну чапае.                   

                5.Чаго ты мяне чапаеш . Калі вусоў не маеш? Ідзі вусы прычапі.  Тады мяне зачапі .

Песня:  “Свінка ў лазню хадзіла” ( муз. А. Рэлізоўская, сл. Л . Граніт.)

 

1Дзіця:   У нас галовы русыя

            А вочы –сіні  лен,

            Мы дзеці – беларусы,

           Зайграем  і спаем.

       

2Дзіця: Полька есць у нас цудоўная,

         Беларуская, бядоўная.

         Як яе мы затанцуем,

         Дык ніколі не сумуем.

 

Беларускі народны  танец:  “Юрачка”

Заходзіць каза (дзяўчынка) з касою ў руках

Вядучы:   Дзеткі, глядзіце, да нас на свята і Козачка завітала. Ну-ка, Козачка, павярніся добрым людзям пакажыся. Якая ж яна ладная ды прыгожая.

          

(каза паварочваецца да гасцей і дзяцей)

 

Каза:  Я-каза-барада, купіла сабе касу.

Дзеці:  Нашто табе каса?

Каза:  Сена касіць.

Дзеці:  Нашто табе сена?

Каза:  Кароў карміць.

Дзеці: Нашто табе каровы?

Каза: Малако даіць.

Дзеці:  Нашто табе малако?

Каза:  Дзяцей паіць.

Дзеці:  Нашто табе дзеці?

Каза:  Каб іх весяліць.

Вядучы:  Вось ты, козачка, паслухай нашу песню. Мы павесялімся і цябе павесялім

“Ты Надзейка пакажы” (словы А. Вольскага .музыка І Лучанка)

Адчыняюцца дзверы заходзіць Сымон з канём (перадзетае дзіця)

Вядучы: Хто вы такія?

Сымон:  Я- Сымон. Іду на кірмаш, але спазніўся, бо іду пяшком.

Дзеці:  Пяшком?

Сымон:  Нясу пірагі мяшком.

Дзеці:  Мяшком?

Сымон: Прыехаў на кірмаш звечара.

Дзеці: Звечара?

Сымон: Ды прынес дудак рэшата.

Дзеці:  Рэшата?

Сымон:  Ды паставіў на стале.

Дзеці:  На стале?

Сымон:  Сам сеў у куце.

Дзеці  У куце?

Вядучы:   А ну, пакажы сваю дудку. І мы можам заіграць.

Песня:  “Дудка”(музыка С Альхімовіч сл. народныя)

Сымон:  А ну, конь, прыскачы (конь скача пасля падае)

Сымон: Ой, што ж рабіць! Трэба каня падкаваць

Вядучы: Не хвалюйся, Сымон, мы майстра паклічам..

Сымон:  Якога майстра?

Вядучы: Ды таго чалавека, які ўсе ўмее.

Сымон: А хто ж гэта?

Вядучы: А той, хто песню заспявае.

                  У каго гасцінцы есць

                  Хто ў бядзе дапамагае.

                  Гэта- Несцерка.

Давайце паклічам.

(уваходзіць Несцерка)

Несцерка: Добры дзень, сябры! Эге! Колькі вас тут сабралася! Як дрэў у лесе. Але дзе ж гэта я апынуўся? (азіхаецца) О, божа! Як тут красна! Як тут ясна! Браткі мае любыя! Гэта ж я на свята трапіў!

Вядучы: На свята Несцерка. Гэта ж мы цябе сюды паклікалі. Нам вядома што ты мастак да усялякіх  забаў. Так ці не?

Несцерка: Так-так. Я ўсюды бываў, дзіва, казкі, сустракаў.

 Вядучы: А ці бачыў карову, што папяросу курыла?

Несцерка: Бачыў.

Вядучы: А ці бачыў авечку, што несла яечкі?

Несцерка:  Бачыў.

Вядучы: Бачыў камара, які поле араў?

Несцерка:  Бачыў.

Вядучы: А ці бачыў каваля, які б нашу кабылу падкаваў?

Несцерка: Каваля? Дык я ж сам каваль?

 Дзяўчына (спявае):

Я праз кузню ішла,

Малаток знайшла.

Падкуй, каваль, капыток.

Падарую малаток.

(дзеці пляскаюць у ладоні)

Несцерка: Вось цвік, вось падкова, раз-два і гатова!

Вядучы: Паслухай Несцерка песню

“Певунок”(выконваюць хлопчыкі і дзяўчынкі:

 сл. народныя муз. В Сярых)

 

Вядучы: Вось добра. Ну, цяпер паехалі. А паедзем мы на кірмаш, на нашым падкаваным кані. Запрагай, Несцерка.

(едуць на кірмаш)

Гандляр1: Паклон вам, людзі дарагія! Старыя і малыя. Жыхароў кожнае хаты запрашаем на свята – беларускае, народнае, вялікае, карагоднае.

Гандляр 2: Усіх, усіх, хто не ленаваўся,

                  Добрай  справай займаўся,

                  І  не траціў марна час,

                  Запрашаем  на кірмаш!

Гандляр 1: Гэй, панове, сюды ідзіце!

                  Гэй, панове, сюды глядзіце.

                  Есць у нас лялькі- прыгажуні,

                  Ручнікі, дываны,кашулі.

Гандляр 2:  Гарлачыкі, гаршэчкі паліваныя,

                   Сурвэткі, абрусы, вышывання.

                   Пацеркі, стужкі.

                   Купляйце, дзяўчаты, падружкі!

Несцерка: Ай, да гандляры! Вельмі ў вас тавары прыгожыя. Трэба і мне нешта купіць. Ды вось у мяне няма грошай.

Вядучы:  А на нашым кірмашы не абавязкова маць грошы. Можна і паскакаць, і паспяваць.

Несцерка: Магу і паскакаць (танцуе)

Несцерка: Вось і паскакаў. А ці вы плясаць, пець умееце? (умеем)

 Вядучы: Вось і паслухайце.

Песня “Бегаў зайка” (сл. С.пацемкіна  муз. Г.Вагнера)

Несцерка: Вось і купіць цяпер можна. Куплю я гэтую хустку(дае грошы). Ды падарую самай прыгожай дзяўчыначцы.

Вядучы:  А ў нас усе дзяўчыны прыгожыя. (несцерка раздае дзяўчынкам хусткі). Паглядзіце! Яшчэ хтосьці спяшаецца на кірмаш.

                 (заходзіць Лявон і Лявоніха)

Лявоніха: Лявон! Паглядзі, чаго тут толькі няма! А паглядзі, якія дзеткі, ну, як тыя кветкі!  Няўжо грошай пашкадуеш, нічога не купіш?

Лявон: Ну, пакажы свой паясок. Вельмі прыгожы за колькі прадаеш?

Гандляр 1:  А я дарма аддаю, і дзяцей весялю

Лявон: Пакажы мне вось гэтыя чаравічкі, як раз для маей Лявоніхі , (купляе)

Лявоніха: Дзякуй табе, Лявон,

                        Ой,музыкі, музыкі мае?

                        Зайграйце Лявоніху мне.

                        Мае ногі тупацяць,

                        І  на месцы не стаяць.

Беларускі народны танец “Лявоніха”

Несцерка: Дзякуй, даражэнькія! Добра ў вас, весела і цікава.

Рады быў з вамі я тут жартаваць, смяяцца.

Але час настаў, сябры з вамі развітацца.

Жадаю вам, каб у садочку, у хлявочку, у полечку,

І ў дамочку ўсе радзіла і пладзіла.

Каб былі здаровыя, як вада.

Багатыя, як зямля.

Жадаю вам шчасця, долі і хлеба ў волю.

Да пабачэння.

Лявон і Лявоніха: Да пабачэння. І наш час збірацца ў дарогу. (пайшлі)

ВЯДУЧЫ: Вось і закончылася наша свята. Мы сення пелі і скакалі,  але тое, што вы убачылі, пачулі, спадзяюся, закранула вашы сэрцы, выклікала пачуццё гонару за нашых дзяцей.

Дзякую ўсім удзельнікам!

 

свернуть

Інтэлектуальная  гульня “Што? Дзе? Калі?”. Тэма: “Беларусь-зяленая краіна”

Інтэлектуальная  гульня “Што? Дзе? Калі?”

для дзяцей шостага года жыцця

 

Тэма: “Беларусь-зяленая краіна”

Мэта :

-   Удакладняем і ўзбагачаем веды і ўяўленні дзяцей аб прыродзе  роднага края;

-         фарміруем  адносіны да прыроды, як да агульнага багацця, якое трэба берагчы;

-         фарміруем  актыўную пазіцыю па захаванню прыроднага асяроддзя;

-         вучымся класіфіцыраваць супольнасці раслін (насякомых, птушак, жывел) леса, поля, сада, агарода;

-         развіваем увагу, памяць, мысленне, мову, уяўленне;

-         вучымся дзейнасці ў падгрупе па ўстаноўленных правілах гульні, праяўляць актыўнасць.

-         спрыяем самарэалізацыі кожнага дзіцяці.

 

Матэрыялы:  фішкі для выбара каманд, сімвалы абазначэнні сталоў для ўдзельнікаў гульні, канфеты для гульневых заданняў,  наборы малюнкаў для заданняў, сімвал – абазначэння “музычнай паўзы”, медалі для пераможцаў.

 

Правілы гульні:

-  кожнае дзіця выбірае каманду па колеру фішкі самастойна: капітанамі  каманд становяцца дзеці, на фішках якіх есць адзнака. (K);

-         усе заданні каманды атрымліваюць у канвертах з каляровай адзнакай каманд;

-         заданне адкрыць мае права капітан, ен жа даручае, якому члену каманды адказваць;

-         кожны ўдзельнік каманды мае права дапаўняць(папраўляць) партнера па камандзе;

-         кожны адказ адзначаецца пэўнай фішкай, па колькасці якіх і вызначаецца самы актыўны ігрок і каманда- пераможца;

-         ігракі другіх каманд маюць права дапаўняць (і атрымліваць фішкі), калі каманда не можа справіцца з заданнем;

-         аптымальная колькасць каманд: 2-3, ігракоў у камандах 3-6 чалавек;

-         заданні чаргуюцца з музычнымі (рухомымі) хвілінкамі;

-         пераможцы ўзнагароджваюцца “медалямі”, якія можна аформіць творча;

-         правілы гульні дзецям тлумачацца перад заняткам, парушальнікі правіл караюцца штрафнойфішкай.

 

 

Ход занятка – гульні.

 

Выхавацель: Беларусь - зяленая краіна. У нашых лясах, садах, на палях, агародах,расце многа розных раслін. Кліматычныя ўмовы ў нашай краіне такія, што хапае і цяпла, і свету, і вільгаці для росту самых разнастайных раслін.

 ПЕРШАЕ ЗАДАННЕ:

“Чацверты лішні”- наборы малюнкаў раслін  леса, поля, сада, агарода.

 Заданне: Назавіце, якая расліна лішняя і патлумачце, чаму?   (дзеці выконваюць заданне)

Выхавацель: У лясах Беларусі жыве многа розных жывел. Жывуць жывелы ў садах, на лугах, можна сустрэць жывел у вадаемах, на балотах.

 ДРУГОЕ ЗАДАННЕ:

“Дзе чый дом”- набор малюнкаў дзікіх жывел.

Заданне: Назавіце, дзе чый дом  і патлумачце, як жывела яго “будуе”.

Выхавацель:  (паказвае знак - сімвал і  аб’яўляе).

МУЗЫЧНАЯ ПАЎЗА

Вальс “Лістапад”  (словы Н. Найденавай, музыка О. Волох)

Выхавацель: А колькі розных птушак жыве на нашай зямлі! Жывуць яны ў лясах, побач  жылля чалавека, на балотах, каля рэк, а вось жаваранак любіць будаваць свае гняздечка на полі.

ЧАЦВЕРТАЕ ЗАДАННЕ:

 “Дзе чый дом”- (малюнкі птушак (па 5 у кожным канверце)

Заданне: Назваць птушку, у якім доме, дзе яна яго будуе?

Выхавацель: Побач з намі жыве многа жывелін, якіх мы не заўседы заўважаем, але якія з’яўляюцца вельмі важнай часткай жывой прыроды. Яны поўзаюць, лятаюць, адны – кусаюць нас, другія збіраюць мед.

ПЯТАЕ ЗАДАННЕ:

Гульня “Дадай славечка” – (наборы  малюнкаў, жывел, птушак, насякомых.)

Заданне: Назваць істоту, сказаць аб яе карысці для чалавека, узаемасувязі і ўзаемазалежнасці ад чалавека.

 

Выхавацель: паказвае знак – сімвалі аб‘яўляе

МУЗЫЧНАЯ ПАЎЗА

Выхавацель: Адно з галоўных багаццяў Беларусі- лес. А лес вельмі патрэбен чалавеку: дровы даюць цяпло, з драўлення будуюць дамы, матэрыялы дравясіны выкарыстоўваюць для вырабу мэблі і паперы. Але лес з яўляецца яшчэ і домам для жывел, птушак, насякомых і раслін.

ШОСТАЕ ЗАДАННЕ:

”Лес- дом для раслін”- (малюнкі дрэваў, кустоў, ягад ,грыбоў.) 

Заданне: Назваць расліны, сказаць абагульняючае слова.

 Выхавацель:  У прыродзе няма нічога і нікога лішняга: кветачка патрэбна пчолкам, каб збіраць нектар, а пчолка патрэбна чалавеку, бо мед чалавек есць і лечыцца ім. Значыць трэба берагчы прыроду,бо чалавек і есць частка прыроды, і  зможа выжыць толькі тады, калі будзе беражліва карыстацца яе дарамі.

СЁМАЕ ЗАДАННЕ:

“Экалагічныя    ланцужкі” - (набор малюнкаў раслін, жывел, птушак, насякомых.)

Заданне: Скласці “ланцужкі”,   падабраць малюнкі: хто каму патрэбен.

 Вынік: падлічваюцца фішкі, вызначаецца каманда – пераможца і пераможца ў асабістым заліку. Уручаюцца  “медалі”.

свернуть

Віктарына "Мой край"

   Мэта:  далучыць дзяцей да святыняў свайго народа – роднай мовы і  беларускай  нацыянальнай культуры.

    Задачы:

-  удакладніць веды ў дзяцей беларускіх забаўлянак, народных казак, гульняў;

-  развіваць цікавасць дзяцей да беларускай народнай творчасці і роднага краю;

-  выхоўваць павагу і любоў да сваёй Радзімы;

   Матэрыял:  беларускія народныя касцюмы, цудоўны куфэрак з ілюстрацыямі да забаўлянак, чароўная палачка , пялёсткі да выкладання кветкі «Васілёк»;

   

  1. Арганізацыйны момант

Выхавальнік: -  Дзеці, давайце мы з вамі станем у круг і возьмемся за рукі, бо мы з вамі вялікая і дружная сям'я, а дзіцячы сад – наш дом. І каб наша сям'я была моцнай давайце паціснем ручкі і перададзім цяпло адзін аднаму. Паціснулі? Адчулі цяпло? А цяпер у знак таго, што мы з вамі вясёлыя і сябруем, давайце паглядзім адзін аднаму ў вочкі і ўсміхнёмся.

Паслухайце,  беларуская сям'я здаўна была сям'ёй, дзе жылі бацькі і іх дзеці, а таксама бабулі і дзядулі. У гэтай вялікай сям'і  дзецям было ўтульна і добра, таму што яны кожны дзень , адчувалі клопат, пяшчоту ад сваіх самых блізкіх і родных людзей. А ці ведаеце вы сваіх прадзедаў, прабабуль? Як зваліся яны?

  Я ўпэўнена, што ўсе вы любіце свой родны край. Край, дзе вы нарадзіліся, дзе жывеце, дзе жывуць вашы таты і мамы, бо нездарма сёння вы прыбраліся ў беларускія касцюмы і сталі такія прыгожыя беларусы і беларусачкі. І таму я запрашаю вас на сустрэчу з беларускім фальклорам: казкамі, забаўлянкамі, гульнямі. А дзеля гэтага вам трэба падзяліцца на дзве каманды, займійце вашы месцы за тым сталом, дзе знаходзіцца ілюстрацыя да вашай казкі.

- А цяпер паслухайце правілы, якія неабходна выконваць у час віктарыны.

  1. Пытанні трэба слухаць уважліва.
  2. За кожны правільны адказ вам будзе давацца пялёстак, з дапамогай якога ў канцы віктарыны ў вас павінна будзе атрымацца вось такая кветка.( васілек)

Гімнастыка для вачэй

- А зараз мы з вамi падрыхтуем нашы вочкi да работы. Сачыце за кветкай (паказваю кветку васілек: улева - управа, уверх – уніз, па кругу) – 3р.

Конкурс « Адкажы па-беларуску»

 Я зараз па-руску буду называць словы, якія вызначаюць роднасныя адносіны, а вам дзеці, трэба будзе сказаць іх па-беларуску.

родители – бацькі

мама – матуля

отец – бацька

папа – тата

бабушка – бабуля

дедушка – дзядуля

доченька – дачушка

сестричка – сястрычка

Конкурс « Хто больш ведае беларускіх гульняў?»

Беларусы з даўніх часоў паважалі сваю мову, культуру. І заўсёды любілі пагуляць у розныя гульні. Зараз мы адзначым, якія гульні нашых продкаў ведаюць удзельнікі нашай віктарыны.( Кожная каманда называе гульню)

- Малайцы. Вы ведаеце шмат беларускіх гульняў. А я прапаную пагуляць у гульню «Шэры кот».

Фiзкультхвілінка.  Гульня «Шэры кот»

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

                              Раз, два, тры, чатыры,

                              Ката грамаце вучылі:

                              Не чытаць, не пісаць,

                              А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж катом і мышамі ідзе размова:

- Ёсць мышы ў стозе?

- Ёсць!

- Баяцца ката?

- Не!

- А я, катафей, разганяю ўсіх мышэй!

Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.

Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «…разганю ўсіх мышэй»   

 Конкурс « Адгадай беларускую казку»

Я ведаю, што вы вельмі любіце казкі. Я буду вам чытаць урывак з казкі, а вы павінны будзеце адгадаць як называецца гэта казка.

Пайшлі ваўкі коз душыць – і цяпер душаць.

            Пайшлі козы былінку абгрызаць – і цяпер грызуць.

           Стала былінка верабейку калыхаць – і цяпер калыша.

          ( Былінка і верабей)

Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць – зайка плача. – Чаго ты зайка плачаш?- пытае воўк. – Як жа мне зайку не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я – з труску-пяску, а яна – з труску-сняжку.

            (Зайкава хатка)

Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:

           - Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!

          ( Пшанічны каласок)

Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з зямлі зярнятка і кліча курачку:

           - Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка! ( Курачка і пеўнік)

- Коце-браце!

              Мяне ліска нясе

              У высокія горы,

              У глыбокія норы,

              Па барах, па карчах,

              Аж бярэ мяне страх!  ( Коцік, пеўнік і лісіца)

Вось і закончылася наша віктарына. А цяпер давайце паглядзім, колькі кветак у вас атрымалася.

- Дзеці, вы пазналі гэту кветку? Як яна называецца?

- Правільна. Гэта васілёк. Ён сімвал нашай беларускай зямлі. Нездарма нашу краіну называюць васільковай. Вось бачыце, з дапамогай вашых ведаў, у вас атрымаўся сапраўдны букет. Букет з васількоў. Вы вельмі парадавалі нас, ведаеце шмат казак, забаўлянак, гульняў. Вы стараліся размаўляць на нашай роднай мове.

Крыніца:

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, - Мн., НІА- 2019,
  2. Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Аверсэв, 2018,2019. – 413 с.: іл.

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                           Л.А.Майсейчык 

свернуть

Гучы, гучы, родная мова !

 Радзіма для чалавека – самае дарагое і святое, без яе ён перастае быць асобаю. Чалавек магутны любоўю да роднай зямлі. Гэтае пачуццё акрыляе і ўзносіць яго, робіць непераможным. Любоў да Радзімы – гэта веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.

    У кожнай краіны, нават самай маленькай, ёсць свая мова, свая гісторыя, свая культура.  Наш народ і наша краіна не выключэнне. У нас багатая гісторыя, самабытная культура, прыгожая і мілагучная мова.

Таму перад выхавальнікамі дашкольнай адукацыі і бацькамі сёння стаяць наступныя задачы:

  • раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы;
  • выхаваць паважлівыя адносіны да сваіх бацькоў, дзядоў, роднай вёскі, сваёй краіны;
  • азнаёміць дзяцей з народнымі традыцыямі, далучыць да вытокаў фальклору і нацыянальнага мастацтва.

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

І ў рэчышчы роднай мовы.

Як рэкі ў мора, цякуць.

А.Грачанікаў

свернуть
Вертуальная экскурсія па музеі ВАВ г.Мінска
Вертуальная экскурія па музеі ВАВ г.Мінска