Група кароткачасовага знаходжання (прагулачная)

Мадэлі кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Мадэлі кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі

  - групы кароткачасовага знаходжання дзяцей у спецыяльна-абсталяваным памяшканні. Варыянтам такой мадэлі з'яўляецца арганізацыя двух-або трохзменнай работы груп: з 8.00 да 11.00, з 15.00 да 18.00;

- кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе ва ўстанове. Гэтая мадэль не патрабуе спецыяльна выдзеленай групы. Выхаванцы размяркоўваюцца па пастаянна дзеючым групам,  адпаведна ўзросту кожнага дзіцяці. Яны ўключаюцца ў адукацыйны працэс на той перыяд часу, на які бацькі (законныя прадстаўнікі) пакідаюць іх ва ўстанове.

  Адаптацыйныя групы кароткачасовага знаходжання дзяцей арганізуюцца з мэтай адаптацыі дзяцей да ўстановы. Могуць функцыянаваць у спецыяльна адведзеным памяшканні.

       Прагулачныя групы прадугледжваюць кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе на пастаяннай аснове, іх уключэнне ў адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі.

 

       Групы выхаднога дня, вячэрнія групы ствараюцца з мэтай аказання дапамогі бацькам у выхаванні і развіцці дзяцей у выхадныя дні і вячэрні час. У такія групы могуць быць прыняты дзеці, якія не наведваюць ўстанову на пастаяннай аснове.

      Групы па падрыхтоўцы да школы ствараюцца для дзяцей, якія не наведваюць ўстанову. Мэтай іх функцыянавання з'яўляецца забеспячэнне адзіных стартавых умоў для выхаванцаў, якія паступаюць ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі, на аснове зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей ад 6 да 7 гадоў.

       Сезонная пляцоўка можа быць арганізавана па запытах бацькоў на перыяд пасяўной  або ўборачнай кампаніі.

        Гульнявыя пляцоўкі ствараюцца для забеспячэння засваення дзіцяці сацыяльнага вопыту, зносін з аднагодкамі і дарослымі ў сумеснай гульнявой дзейнасці.

       "Мацярынскія школы" ствараюць ўмовы для рознабаковага развіцця выхаванцаў і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў. Прадугледжваюць сумеснае знаходжанне дарослага і дзіцяці ва ўмовах установы і сістэматычнае наведванне  педагагічнымі работнікамі сям'і выхаванца з мэтай аказання дапамогі бацькам у выхаванні, навучанні і развіцці дзіцяці. Функцыянаванне груп кароткачасовага знаходжання можа ажыццяўляцца на платнай аснове.

 

свернуть

Група кароткачасовага знаходжання

Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі)!

З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей, на аснове запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей ранняга ўзросту, якія не наведваюць дашкольную ўстанову,  ва ўстанове адукацыі функцыянуе прагулачная група на аснове няпоўнага, кароткачасовага знаходжання.

Змест дашкольнай адукацыі ў гэтай групе вызначаецца базавым кампанентам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і ўзростам дзяцей.

Мэта прагулачнай групы: дапамога сям'і ў арганізацыі дзейнасці дзяцей на прагулцы, адаптацыі дзіцяці ранняга ўзросту да новага сацыяльнага асяроддзя.

  Задачы:

  • павышэнне бацькоўскай кампетэнтнасці;
  • фарміраванне бацькоўскай супольнасці для ўзаемадапамогі і падтрымкі;
  • сацыялізацыя дзіцяці.

  Правілы прагулкі для дарослых:

  • важна, каб першыя правілы для дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўводзілі бацькі;
  • добра прывучыць дзяцей выходзіць на прагулку і адыходзіць з яе ўсім адначасова;
  • гуляем толькі на адведзеным участку;
  • выхавальнікі дашкольнай адукацыі выносяць на прагулку гульні і гульнявыя дапаможнікі;
  • навучыце дзіця і пакажыце на сваім прыкладзе, што дотык да іншага чалавека можа быць толькі з яго згоды
  • старайцеся прывучыць дзіця, што на пляцоўцы дзіцячага сада яно можа звярнуцца за дапамогай і атрымаць яе ад любога дарослага
  • старайцеся падтрымліваць добразычлівыя адносіны з дзецьмі і дарослымі. У такой атмасферы вашаму дзіцяці будзе камфортней.

Толькі пры такой умове дзеці з задавальненнем будуць наведваць нашу ўстанову дашкольнай адукацыі.

  

Як размеркаваць дзіця  ў групу кароткачасовага знаходжання ўстановы дашкольнай адукацыі

     Для размеркавання дзіцяці  ў групу кароткачасовага знаходжання ўстановы дашкольнай адукацыі неабходна напісаць заяву на  імя загадчыка дзіцячага сада аб залічэнні (аг. Даматканавічы, вул.Савецкая, 24а каб.загадчыка. Час  працы: 8.30-17.30, перапынак: 13.00-14.00, аўторак: 8.00 - 17.30, перапынак: 13.00 - 14.30). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

накіраванне (Выдача  накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па  адрасу: г.Клецк, пл.Маякаўскага, 10, служба "Адно акно" каб. 109 (1 паверх), час працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку).

Дакументы, неабходныя для атрымання накіравання:

-  пашпарт, або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці; 

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці; 

- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.

Час  дзеяння накіравання – 15 дзён

     

Чакаем Вас у Дзяржаўнай установе адукацыі "Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна»

свернуть