Гісторыя

Гісторыя развіцця Даматканавіцкага дзіцячага сада пачынаецца з верасня 1985 года. Дзіцячы сад  быў разлічаны на 65 месцаў, функцыянавала 3 групы.

Першым кіраўніком дзіцячага сада  быў Цвірка Часлаў Іванавіч.

З 1985 па 1995 гады дзіцячы сад знаходзіўся на балансе калгаса “Авангард”.

З 1996 па 2005 гады дзіцячы сад знаходзіўся на балансе Даматканавіцкага сельскага савета.

У сувязі з памяншэннем колькасці дзяцей у 1996 годзе была зачынена 1 група.

Са студзеня 2006 года “Даматканавіцкі дзіцячы сад” перайшоў з падпарадкавання Даматканавіцкага сельскага савета ў падпарадкаванне аддзела адукацыі Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

З першага верасня 2006 года ў сувязі са змяншэннем выхаванцаў ва ўстанове працуе адна рознаўзроставая група з 3 да 6 гадоў.

З 03.09.2008 года загадчык дзіцячага сада Пальчык Алена Адамаўна.

свернуть