Патрыятычнае выхаванне
Музычна-тэатральнае прадстаўленне "Мой родны кут, мая зямля".
Музычна-тэатральнае прадстаўленне для дзяцей 5-га года жыцця.
«Мой родны кут, мая зямля.»
Мэта:
- далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, роднай мовы;
- спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;
- фарміраваць цікавасць дзяцей да тэатральных гульняў, развіваць музычныя здольнасці;
- актывізаваць бацькоў да ўдзелу ў сумеснай музычна – тэатральнай дзейнасці.
Папярэдняя работа: чытанне вершаў беларускіх паэтаў пра Беларусь, разгляданне ілюстрацый па тэме, інсценіроўка вершаў.
Праца з бацькамі:выраб касцюмаў
Дзеці заходзяць у залу, сядаюць на стульчыкі.
Вядучы: Дарагія госці! Запрашаем вас на наша свята, прысвечанае роднай Беларусі.
Мяжуе з Польшай, Украінай,
Расіяй , Латвіяй, Літвой.
Твой родны кут, твая айчына,
Твае жыцце і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла - Беларусь.
Вось яна! Паглядзіце на карту – нібы кляновы лісток - наша Бацькаўшчына.
1 Дзіця : Я-дзяўчынка беларуска
З васільковымі вачыма.
Хоць малая, але знаю
Беларусь- мая Радзіма.
2 Дзіця : Блакіт нябес, і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я - хлопчык беларус.
3Дзіця : Беларусам я радзіўся.
Беларусам буду жыць.
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць.
Песня: “Чаму ж мне на пець” (беларуская народная песня)
Вядучы: Вось, як добра мы сядзім, адзін на аднаго глядзім, усміхаемся. А ведаеце, у беларусаў заўседы жыве павага да працы, жаданне падзяліцца з сябрамі горам ды радасцю. А які невычарпальны быў народны гумар.
Дзеці: 1. Прыгатавалі мы для вас забаў на розны густ.
- У чырвоных ботах ходзіць па балотах , бусел даўганосы жабак сабе носіць.
- Андрэй-верабей на падушцы сядзеў, усіх жабак пераеў. А адну не даеў – і жывот забалеў
- Сядзіць Сцепка за сталом, накрыўшыся рукавом, ен лучыну шчыпае, ен дзяўчыну чапае.
5.Чаго ты мяне чапаеш . Калі вусоў не маеш? Ідзі вусы прычапі. Тады мяне зачапі .
Песня: “Свінка ў лазню хадзіла” ( муз. А. Рэлізоўская, сл. Л . Граніт.)
1Дзіця: У нас галовы русыя
А вочы –сіні лен,
Мы дзеці – беларусы,
Зайграем і спаем.
2Дзіця: Полька есць у нас цудоўная,
Беларуская, бядоўная.
Як яе мы затанцуем,
Дык ніколі не сумуем.
Беларускі народны танец: “Юрачка”
Заходзіць каза (дзяўчынка) з касою ў руках
Вядучы: Дзеткі, глядзіце, да нас на свята і Козачка завітала. Ну-ка, Козачка, павярніся добрым людзям пакажыся. Якая ж яна ладная ды прыгожая.
(каза паварочваецца да гасцей і дзяцей)
Каза: Я-каза-барада, купіла сабе касу.
Дзеці: Нашто табе каса?
Каза: Сена касіць.
Дзеці: Нашто табе сена?
Каза: Кароў карміць.
Дзеці: Нашто табе каровы?
Каза: Малако даіць.
Дзеці: Нашто табе малако?
Каза: Дзяцей паіць.
Дзеці: Нашто табе дзеці?
Каза: Каб іх весяліць.
Вядучы: Вось ты, козачка, паслухай нашу песню. Мы павесялімся і цябе павесялім
“Ты Надзейка пакажы” (словы А. Вольскага .музыка І Лучанка)
Адчыняюцца дзверы заходзіць Сымон з канём (перадзетае дзіця)
Вядучы: Хто вы такія?
Сымон: Я- Сымон. Іду на кірмаш, але спазніўся, бо іду пяшком.
Дзеці: Пяшком?
Сымон: Нясу пірагі мяшком.
Дзеці: Мяшком?
Сымон: Прыехаў на кірмаш звечара.
Дзеці: Звечара?
Сымон: Ды прынес дудак рэшата.
Дзеці: Рэшата?
Сымон: Ды паставіў на стале.
Дзеці: На стале?
Сымон: Сам сеў у куце.
Дзеці У куце?
Вядучы: А ну, пакажы сваю дудку. І мы можам заіграць.
Песня: “Дудка”(музыка С Альхімовіч сл. народныя)
Сымон: А ну, конь, прыскачы (конь скача пасля падае)
Сымон: Ой, што ж рабіць! Трэба каня падкаваць
Вядучы: Не хвалюйся, Сымон, мы майстра паклічам..
Сымон: Якога майстра?
Вядучы: Ды таго чалавека, які ўсе ўмее.
Сымон: А хто ж гэта?
Вядучы: А той, хто песню заспявае.
У каго гасцінцы есць
Хто ў бядзе дапамагае.
Гэта- Несцерка.
Давайце паклічам.
(уваходзіць Несцерка)
Несцерка: Добры дзень, сябры! Эге! Колькі вас тут сабралася! Як дрэў у лесе. Але дзе ж гэта я апынуўся? (азіхаецца) О, божа! Як тут красна! Як тут ясна! Браткі мае любыя! Гэта ж я на свята трапіў!
Вядучы: На свята Несцерка. Гэта ж мы цябе сюды паклікалі. Нам вядома што ты мастак да усялякіх забаў. Так ці не?
Несцерка: Так-так. Я ўсюды бываў, дзіва, казкі, сустракаў.
Вядучы: А ці бачыў карову, што папяросу курыла?
Несцерка: Бачыў.
Вядучы: А ці бачыў авечку, што несла яечкі?
Несцерка: Бачыў.
Вядучы: Бачыў камара, які поле араў?
Несцерка: Бачыў.
Вядучы: А ці бачыў каваля, які б нашу кабылу падкаваў?
Несцерка: Каваля? Дык я ж сам каваль?
Дзяўчына (спявае):
Я праз кузню ішла,
Малаток знайшла.
Падкуй, каваль, капыток.
Падарую малаток.
(дзеці пляскаюць у ладоні)
Несцерка: Вось цвік, вось падкова, раз-два і гатова!
Вядучы: Паслухай Несцерка песню
“Певунок”(выконваюць хлопчыкі і дзяўчынкі:
сл. народныя муз. В Сярых)
Вядучы: Вось добра. Ну, цяпер паехалі. А паедзем мы на кірмаш, на нашым падкаваным кані. Запрагай, Несцерка.
(едуць на кірмаш)
Гандляр1: Паклон вам, людзі дарагія! Старыя і малыя. Жыхароў кожнае хаты запрашаем на свята – беларускае, народнае, вялікае, карагоднае.
Гандляр 2: Усіх, усіх, хто не ленаваўся,
Добрай справай займаўся,
І не траціў марна час,
Запрашаем на кірмаш!
Гандляр 1: Гэй, панове, сюды ідзіце!
Гэй, панове, сюды глядзіце.
Есць у нас лялькі- прыгажуні,
Ручнікі, дываны,кашулі.
Гандляр 2: Гарлачыкі, гаршэчкі паліваныя,
Сурвэткі, абрусы, вышывання.
Пацеркі, стужкі.
Купляйце, дзяўчаты, падружкі!
Несцерка: Ай, да гандляры! Вельмі ў вас тавары прыгожыя. Трэба і мне нешта купіць. Ды вось у мяне няма грошай.
Вядучы: А на нашым кірмашы не абавязкова маць грошы. Можна і паскакаць, і паспяваць.
Несцерка: Магу і паскакаць (танцуе)
Несцерка: Вось і паскакаў. А ці вы плясаць, пець умееце? (умеем)
Вядучы: Вось і паслухайце.
Песня “Бегаў зайка” (сл. С.пацемкіна муз. Г.Вагнера)
Несцерка: Вось і купіць цяпер можна. Куплю я гэтую хустку(дае грошы). Ды падарую самай прыгожай дзяўчыначцы.
Вядучы: А ў нас усе дзяўчыны прыгожыя. (несцерка раздае дзяўчынкам хусткі). Паглядзіце! Яшчэ хтосьці спяшаецца на кірмаш.
(заходзіць Лявон і Лявоніха)
Лявоніха: Лявон! Паглядзі, чаго тут толькі няма! А паглядзі, якія дзеткі, ну, як тыя кветкі! Няўжо грошай пашкадуеш, нічога не купіш?
Лявон: Ну, пакажы свой паясок. Вельмі прыгожы за колькі прадаеш?
Гандляр 1: А я дарма аддаю, і дзяцей весялю
Лявон: Пакажы мне вось гэтыя чаравічкі, як раз для маей Лявоніхі , (купляе)
Лявоніха: Дзякуй табе, Лявон,
Ой,музыкі, музыкі мае?
Зайграйце Лявоніху мне.
Мае ногі тупацяць,
І на месцы не стаяць.
Беларускі народны танец “Лявоніха”
Несцерка: Дзякуй, даражэнькія! Добра ў вас, весела і цікава.
Рады быў з вамі я тут жартаваць, смяяцца.
Але час настаў, сябры з вамі развітацца.
Жадаю вам, каб у садочку, у хлявочку, у полечку,
І ў дамочку ўсе радзіла і пладзіла.
Каб былі здаровыя, як вада.
Багатыя, як зямля.
Жадаю вам шчасця, долі і хлеба ў волю.
Да пабачэння.
Лявон і Лявоніха: Да пабачэння. І наш час збірацца ў дарогу. (пайшлі)
ВЯДУЧЫ: Вось і закончылася наша свята. Мы сення пелі і скакалі, але тое, што вы убачылі, пачулі, спадзяюся, закранула вашы сэрцы, выклікала пачуццё гонару за нашых дзяцей.
Дзякую ўсім удзельнікам!
Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”. Тэма: “Беларусь-зяленая краіна”
Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”
для дзяцей шостага года жыцця
Тэма: “Беларусь-зяленая краіна”
Мэта :
- Удакладняем і ўзбагачаем веды і ўяўленні дзяцей аб прыродзе роднага края;
- фарміруем адносіны да прыроды, як да агульнага багацця, якое трэба берагчы;
- фарміруем актыўную пазіцыю па захаванню прыроднага асяроддзя;
- вучымся класіфіцыраваць супольнасці раслін (насякомых, птушак, жывел) леса, поля, сада, агарода;
- развіваем увагу, памяць, мысленне, мову, уяўленне;
- вучымся дзейнасці ў падгрупе па ўстаноўленных правілах гульні, праяўляць актыўнасць.
- спрыяем самарэалізацыі кожнага дзіцяці.
Матэрыялы: фішкі для выбара каманд, сімвалы абазначэнні сталоў для ўдзельнікаў гульні, канфеты для гульневых заданняў, наборы малюнкаў для заданняў, сімвал – абазначэння “музычнай паўзы”, медалі для пераможцаў.
Правілы гульні:
- кожнае дзіця выбірае каманду па колеру фішкі самастойна: капітанамі каманд становяцца дзеці, на фішках якіх есць адзнака. (K);
- усе заданні каманды атрымліваюць у канвертах з каляровай адзнакай каманд;
- заданне адкрыць мае права капітан, ен жа даручае, якому члену каманды адказваць;
- кожны ўдзельнік каманды мае права дапаўняць(папраўляць) партнера па камандзе;
- кожны адказ адзначаецца пэўнай фішкай, па колькасці якіх і вызначаецца самы актыўны ігрок і каманда- пераможца;
- ігракі другіх каманд маюць права дапаўняць (і атрымліваць фішкі), калі каманда не можа справіцца з заданнем;
- аптымальная колькасць каманд: 2-3, ігракоў у камандах 3-6 чалавек;
- заданні чаргуюцца з музычнымі (рухомымі) хвілінкамі;
- пераможцы ўзнагароджваюцца “медалямі”, якія можна аформіць творча;
- правілы гульні дзецям тлумачацца перад заняткам, парушальнікі правіл караюцца штрафнойфішкай.
Ход занятка – гульні.
Выхавацель: Беларусь - зяленая краіна. У нашых лясах, садах, на палях, агародах,расце многа розных раслін. Кліматычныя ўмовы ў нашай краіне такія, што хапае і цяпла, і свету, і вільгаці для росту самых разнастайных раслін.
ПЕРШАЕ ЗАДАННЕ:
“Чацверты лішні”- наборы малюнкаў раслін леса, поля, сада, агарода.
Заданне: Назавіце, якая расліна лішняя і патлумачце, чаму? (дзеці выконваюць заданне)
Выхавацель: У лясах Беларусі жыве многа розных жывел. Жывуць жывелы ў садах, на лугах, можна сустрэць жывел у вадаемах, на балотах.
ДРУГОЕ ЗАДАННЕ:
“Дзе чый дом”- набор малюнкаў дзікіх жывел.
Заданне: Назавіце, дзе чый дом і патлумачце, як жывела яго “будуе”.
Выхавацель: (паказвае знак - сімвал і аб’яўляе).
МУЗЫЧНАЯ ПАЎЗА
Вальс “Лістапад” (словы Н. Найденавай, музыка О. Волох)
Выхавацель: А колькі розных птушак жыве на нашай зямлі! Жывуць яны ў лясах, побач жылля чалавека, на балотах, каля рэк, а вось жаваранак любіць будаваць свае гняздечка на полі.
ЧАЦВЕРТАЕ ЗАДАННЕ:
“Дзе чый дом”- (малюнкі птушак (па 5 у кожным канверце)
Заданне: Назваць птушку, у якім доме, дзе яна яго будуе?
Выхавацель: Побач з намі жыве многа жывелін, якіх мы не заўседы заўважаем, але якія з’яўляюцца вельмі важнай часткай жывой прыроды. Яны поўзаюць, лятаюць, адны – кусаюць нас, другія збіраюць мед.
ПЯТАЕ ЗАДАННЕ:
Гульня “Дадай славечка” – (наборы малюнкаў, жывел, птушак, насякомых.)
Заданне: Назваць істоту, сказаць аб яе карысці для чалавека, узаемасувязі і ўзаемазалежнасці ад чалавека.
Выхавацель: паказвае знак – сімвалі аб‘яўляе
МУЗЫЧНАЯ ПАЎЗА
Выхавацель: Адно з галоўных багаццяў Беларусі- лес. А лес вельмі патрэбен чалавеку: дровы даюць цяпло, з драўлення будуюць дамы, матэрыялы дравясіны выкарыстоўваюць для вырабу мэблі і паперы. Але лес з яўляецца яшчэ і домам для жывел, птушак, насякомых і раслін.
ШОСТАЕ ЗАДАННЕ:
”Лес- дом для раслін”- (малюнкі дрэваў, кустоў, ягад ,грыбоў.)
Заданне: Назваць расліны, сказаць абагульняючае слова.
Выхавацель: У прыродзе няма нічога і нікога лішняга: кветачка патрэбна пчолкам, каб збіраць нектар, а пчолка патрэбна чалавеку, бо мед чалавек есць і лечыцца ім. Значыць трэба берагчы прыроду,бо чалавек і есць частка прыроды, і зможа выжыць толькі тады, калі будзе беражліва карыстацца яе дарамі.
СЁМАЕ ЗАДАННЕ:
“Экалагічныя ланцужкі” - (набор малюнкаў раслін, жывел, птушак, насякомых.)
Заданне: Скласці “ланцужкі”, падабраць малюнкі: хто каму патрэбен.
Вынік: падлічваюцца фішкі, вызначаецца каманда – пераможца і пераможца ў асабістым заліку. Уручаюцца “медалі”.
Віктарына "Мой край"
Мэта: далучыць дзяцей да святыняў свайго народа – роднай мовы і беларускай нацыянальнай культуры.
Задачы:
- удакладніць веды ў дзяцей беларускіх забаўлянак, народных казак, гульняў;
- развіваць цікавасць дзяцей да беларускай народнай творчасці і роднага краю;
- выхоўваць павагу і любоў да сваёй Радзімы;
Матэрыял: беларускія народныя касцюмы, цудоўны куфэрак з ілюстрацыямі да забаўлянак, чароўная палачка , пялёсткі да выкладання кветкі «Васілёк»;
- Арганізацыйны момант
Выхавальнік: - Дзеці, давайце мы з вамі станем у круг і возьмемся за рукі, бо мы з вамі вялікая і дружная сям'я, а дзіцячы сад – наш дом. І каб наша сям'я была моцнай давайце паціснем ручкі і перададзім цяпло адзін аднаму. Паціснулі? Адчулі цяпло? А цяпер у знак таго, што мы з вамі вясёлыя і сябруем, давайце паглядзім адзін аднаму ў вочкі і ўсміхнёмся.
Паслухайце, беларуская сям'я здаўна была сям'ёй, дзе жылі бацькі і іх дзеці, а таксама бабулі і дзядулі. У гэтай вялікай сям'і дзецям было ўтульна і добра, таму што яны кожны дзень , адчувалі клопат, пяшчоту ад сваіх самых блізкіх і родных людзей. А ці ведаеце вы сваіх прадзедаў, прабабуль? Як зваліся яны?
Я ўпэўнена, што ўсе вы любіце свой родны край. Край, дзе вы нарадзіліся, дзе жывеце, дзе жывуць вашы таты і мамы, бо нездарма сёння вы прыбраліся ў беларускія касцюмы і сталі такія прыгожыя беларусы і беларусачкі. І таму я запрашаю вас на сустрэчу з беларускім фальклорам: казкамі, забаўлянкамі, гульнямі. А дзеля гэтага вам трэба падзяліцца на дзве каманды, займійце вашы месцы за тым сталом, дзе знаходзіцца ілюстрацыя да вашай казкі.
- А цяпер паслухайце правілы, якія неабходна выконваць у час віктарыны.
- Пытанні трэба слухаць уважліва.
- За кожны правільны адказ вам будзе давацца пялёстак, з дапамогай якога ў канцы віктарыны ў вас павінна будзе атрымацца вось такая кветка.( васілек)
Гімнастыка для вачэй
- А зараз мы з вамi падрыхтуем нашы вочкi да работы. Сачыце за кветкай (паказваю кветку васілек: улева - управа, уверх – уніз, па кругу) – 3р.
Конкурс « Адкажы па-беларуску»
- Я зараз па-руску буду называць словы, якія вызначаюць роднасныя адносіны, а вам дзеці, трэба будзе сказаць іх па-беларуску.
родители – бацькі
мама – матуля
отец – бацька
папа – тата
бабушка – бабуля
дедушка – дзядуля
доченька – дачушка
сестричка – сястрычка
Конкурс « Хто больш ведае беларускіх гульняў?»
Беларусы з даўніх часоў паважалі сваю мову, культуру. І заўсёды любілі пагуляць у розныя гульні. Зараз мы адзначым, якія гульні нашых продкаў ведаюць удзельнікі нашай віктарыны.( Кожная каманда называе гульню)
- Малайцы. Вы ведаеце шмат беларускіх гульняў. А я прапаную пагуляць у гульню «Шэры кот».
Фiзкультхвілінка. Гульня «Шэры кот»
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж катом і мышамі ідзе размова:
- Ёсць мышы ў стозе?
- Ёсць!
- Баяцца ката?
- Не!
- А я, катафей, разганяю ўсіх мышэй!
Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.
Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «…разганю ўсіх мышэй»
Конкурс « Адгадай беларускую казку»
Я ведаю, што вы вельмі любіце казкі. Я буду вам чытаць урывак з казкі, а вы павінны будзеце адгадаць як называецца гэта казка.
Пайшлі ваўкі коз душыць – і цяпер душаць.
Пайшлі козы былінку абгрызаць – і цяпер грызуць.
Стала былінка верабейку калыхаць – і цяпер калыша.
( Былінка і верабей)
Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць – зайка плача. – Чаго ты зайка плачаш?- пытае воўк. – Як жа мне зайку не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я – з труску-пяску, а яна – з труску-сняжку.
(Зайкава хатка)
Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:
- Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!
( Пшанічны каласок)
Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з зямлі зярнятка і кліча курачку:
- Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка! ( Курачка і пеўнік)
- Коце-браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх! ( Коцік, пеўнік і лісіца)
Вось і закончылася наша віктарына. А цяпер давайце паглядзім, колькі кветак у вас атрымалася.
- Дзеці, вы пазналі гэту кветку? Як яна называецца?
- Правільна. Гэта васілёк. Ён сімвал нашай беларускай зямлі. Нездарма нашу краіну называюць васільковай. Вось бачыце, з дапамогай вашых ведаў, у вас атрымаўся сапраўдны букет. Букет з васількоў. Вы вельмі парадавалі нас, ведаеце шмат казак, забаўлянак, гульняў. Вы стараліся размаўляць на нашай роднай мове.
Крыніца:
- Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, - Мн., НІА- 2019,
- Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Аверсэв, 2018,2019. – 413 с.: іл.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Л.А.Майсейчык
Гучы, гучы, родная мова !
Радзіма для чалавека – самае дарагое і святое, без яе ён перастае быць асобаю. Чалавек магутны любоўю да роднай зямлі. Гэтае пачуццё акрыляе і ўзносіць яго, робіць непераможным. Любоў да Радзімы – гэта веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.
У кожнай краіны, нават самай маленькай, ёсць свая мова, свая гісторыя, свая культура. Наш народ і наша краіна не выключэнне. У нас багатая гісторыя, самабытная культура, прыгожая і мілагучная мова.
Таму перад выхавальнікамі дашкольнай адукацыі і бацькамі сёння стаяць наступныя задачы:
- раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы;
- выхаваць паважлівыя адносіны да сваіх бацькоў, дзядоў, роднай вёскі, сваёй краіны;
- азнаёміць дзяцей з народнымі традыцыямі, далучыць да вытокаў фальклору і нацыянальнага мастацтва.
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышчы роднай мовы.
Як рэкі ў мора, цякуць.
А.Грачанікаў