Хутка ў школу

10 рэкамендацый бацькам будучых першакласнікаў

 1. Загадзя пазнаёмцеся са школай, умовамі навучання і настаўнікам.

 2. Абмяркуйце з дзіцём тыя правілы і нормы, з якімі  ён сустрэнецца ў школе; растлумачце іх неабходнасць і мэтазгоднасць. 

 3. Выдзеліце дзіцяці месца для заняткаў дома.

 4. Падтрымлівайце ў дзіцяці яго імкненне стаць школьнікам.

 5. Пазбягайцее празмерных патрабаванняў да дзіцяці.

 6. Складзіце разам з будучым першакласнікам распарадак дня і сачыце за яго выкананнем.

 7. Прывучайце дзіця трымацаць у парадку свае рэчы і школьныя прылады. 

 8. Дзіця мае права на памылку, таму не стаўцеся да яго першых няўдач як да краху ўсіх вашых надзей.   

 9. Не прапусціце першыя цяжкасці  ў навучанні.  Звяртайце ўвагу на любыя цяжкасці і перашкоды, асабліва калі яны становяцца частымі.

 10. Не перанагружайце дзіця вучобай. У першакласніка павінна заставацца дастат­кова часу для гульняў.

 Памятайце: яму вельмі неабходна ваша дапамога і падтрымка.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі             Л. А. Майсейчык

свернуть

Парады бацькам будучага першакласніка

 

Парады бацькам будучых першакласнікаў

     Ваша дзіця ідзе ў першы клас і многія з Вас хвалююцца. Вы думаеце пра тое, як складзецца ў яго ў далейшым школьнае жыццё. І нават калі дзіця нядрэнна гатова да школы (чытае, лічыць, піша друкаванымі літарамі), вас не пакідае нейкі неспакой. Яшчэ большае хваляванне адчувае дзіця. Дзеці 5-7 гадоў рэагуюць на новыя абставіны ўсёй сваёй істотай: парушаецца ўстойлівасць да стрэсаў, расце напружанасць. Таму так важна зразумець гэты стан дзяцей і дапамагчы ім хутчэй прывыкнуць да новага жыцця.

    Што неабходна разглядаць пад  «школьнай гатоўнасцю»? Гэта перш за ўсё матывацыйная, валявая, інтэлектуальная гатоўнасць, а таксама дастатковы ўзровень развіцця зрокава-маторнай каардынацыі.         

      Матывацыйная гатоўнасць - гэта наяўнасць у дзяцей жадання вучыцца. Большасць бацькоў амаль адразу адкажуць, што іх дзеці хочуць у школу і, такім чынам, матывацыйная гатоўнасць ў іх ёсць. Аднак гэта не зусім так. Перш за ўсё, жаданне пайсці ў школу і жаданне вучыцца істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Важна расказаць дзецям пра тое, што менавіта значыць быць школьнікам, чаму ён становіцца больш дарослым, паступіўшы ў школу, і якія абавязкі ён будзе там выконваць. На даступных прыкладах можна паказаць важнасць урокаў, ацэнак, школьнага распарадку. Раскажыце, што значыць быць школьнікам, якія абавязкі з'явяцца ў школе. Выхоўвайце цікавасць да зместу заняткаў, да атрымання новых ведаў. Выключаем аўтарытарнасць, дыктатарства, пагрозы тыпу: «Вось пойдзеш у школу - там табе пакажуць!».          

     Інтэлектуальная гатоўнасць - многія бацькі лічаць, што менавіта яна з'яўляецца галоўным накірункам псіхалагічнай гатоўнасці да школы, а аснова яе - гэта навучанне дзяцей навыкам пісьма, чытання і лічэння. Гэта перакананне і з'яўляецца прычынай памылак бацькоў пры падрыхтоўцы дзяцей да школы, а таксама прычынай іх расчараванняў. На самай справе інтэлектуальная гатоўнасць не прадугледжвае наяўнасці ў дзіцяці нейкіх пэўных сфарміраваных ведаў і ўменняў (напрыклад, чытання), галоўнае - гэта наяўнасць у дзіцяці больш высокага псіхалагічнага развіцця (увагі, памяці, мыслення), што дае дзіцяці магчымасць чытаць, лічыць, рашаць задачы «самастойна».

       Валявая гатоўнасць - неабходная для нармальнай адаптацыі дзяцей да школьных умоў. Размова ідзе не столькі пра ўменне слухацца, колькі пра ўменне слухаць, унікаць у змест таго, пра што гаворыць дарослы. Вы можаце развіваць такое ўменне, даючы дзецям розныя, спачатку нескладаныя заданні. Пры гэтым абавязкова прасіць дзяцей паўтарыць вашы словы, каб пераканацца ў тым, што яны ўсе пачулі і правільна зразумелі. Для трэніроўкі валявой гатоўнасці падходзяць графічныя дыктоўкі, у якіх дзеці малююць у пэўнай паслядоўнасці геаметрычныя фігуры пад вашу дыктоўку або па зададзеным вамі ўзоры.

Немалаважнае значэнне маюць навыкі самаабслугоўвання, узровень кардынацыі рухаў пальцаў, усёй рукі, а таксама ўзровень зрокава-маторнай кардынацыі.

                Паважаныя дарослыя!

       - Як мага больш размаўляйце  з дзіцем для таго, каб яно, па-першае, часцей чула правільную, выразную, мову  дарослага, якая з'яўляецца для яго ўзорам, а па-другое - каб развіваць актыўны слоўнік будучага першакласніка. Неабходна звяртаць увагу на атрыманне поўных адказаў на Вашыя пытанні, старацца даслухваць да канца. Разуменне з паўслова або нават з жэсту не вельмі карысна для развіцця мовы дзіцяці.

       - Звяртайце ўвагу дзіцяці на разнастайнасць навакольных яго прадметаў і з'яў, такім чынам, папаўняючы слоўнікавы запас дзіцяці. Можна гуляць у такую ​​гульню: дзіця задумвае некаторы прадмет і пачынае яго апісваць, пры гэтым, не называючы яго, вы павінны адгадаць, што гэта. У ідэале дзіця павінна апісаць прадмет па наступных параметрах: колер, форма, памер, матэрыял, да якога класа прадметаў адносіцца.

      - Складайце разам кароткія апавяданні па сюжэтных малюнках. Асноўная задача ў тым, каб дзіця навучылася правільна ўсталёўваць паслядоўнасць малюнкаў і складаць мінімум па два сказы да кожнага з іх. Для гэтай мэты падыходзяць любыя наборы сюжэтных малюнкаў.                 

  - Важнай перадумовай авалодання пісьменнасцю  з'яўляецца добра развіты фанематычны слых. Для таго, каб паспяхова працаваць над ім, неабходна слыхавая ўвага, якую можна развіваць, звяртаючы ўвагу дзіцяці на гукі вакол яго.

        -  Любыя гульні на развіццё дробнай маторыкі таксама вельмі карысныя.

         Памятайце, у падрыхтоўцы да навучання ў школе галоўнае – стварыць пазітыўныя эмоцыі да працэсу навучання.

Крыніца:

  1. https://nsportal.ru/nachalnaya-shkola/materialy-dlya
  2. roditelei/2020/06/19/rekomendatsii-roditelyam-budushchi

Выхавальнік дашкольнай адукацыі         Л.А.Майсейчык

свернуть

Хутка ў школу

Хутка ў школу

 

  Важнай задача, якая стаіць перад установай дашкольнай адукацыі - усебаковае развіццё асобы дзіцяці і падрыхтоўка дзяцей да школы.

  Што ж маецца на ўвазе пад паняццем "гатоўнасць дзяцей да навучання" ў школе?   Перш за ўсё гэта матывацыйная, асобасная гатоўнасць у якую ўваходзяць "унутраная пазіцыя школьніка", валявая і інтэлектуальная гатоўнасць, а таксама дастатковы ўзровень развіцця зрокава-маторнай каардынацыі, фізічная гатоўнасць.

  Праца ў нашай установе дашкольнай адукацыі па фарміраванню ў дзяцей матываў да навучання і станоўчага станаўлення да школы накіравана на рашэнне трох асноўных задач:

фарміраванне ў дзяцей правільных уяўленняў аб школе і  навучанні;
фарміраванне станоўчых эмацыйных адносін да школы;
фарміраванне вопыту вучэбнай дзейнасці.
   Для вырашэння гэтых задач выкарыстоўваюцца розныя формы і метады працы: экскурсіі ў школу, гутаркі аб школе, чытанне апавяданняў і развучванне вершаў школьнай тэматыкі, разглядванне малюнкаў, якія адлюстроўваюць школьнае жыццё, і гутаркі па іх,  гульні ў школу, удзел у мерапрыемствах арганізаваных школьнікамі.

  Паступленне ў школу - новы і вельмі цяжкі этап для дзіцяці. І для бацькоў, вядома, таксама. Мы мучымся думкамі і чаканнямі гэтага праславутага "першы раз у першы клас". Пра што варта загадзя падумаць, чаго не выпусціць? Як зрабіць так, каб працэс пачатку навучання прайшоў найбольш гладка? Як рыхтаваць дзіцяці да школы і што можна зрабіць ужо зараз, каб палегчыць яго адаптацыю?

   У падрыхтоўцы дзіцяці да школы важнае месца займае развіццё рукі дзіцяці, яе дробнай маторыкі. Для гэтых мэтаў ёсць мноства практыкаванняў і пальчыкавых гімнастык.

  Дзеці ўжо ў дашкольным узросце сутыкаюцца з разнастайнасцю формаў, колеру і іншых уласцівасцяў прадметаў, у прыватнасці, цацак і прадметаў хатняга ўжытку. І, вядома, кожнае дзіця, нават без спецыяльнай трэніроўкі сваіх здольнасцяў, так ці інакш, успрымае ўсё гэта. Аднак калі засваенне адбываецца стыхійна, яно часцяком аказваецца павярхоўным, непаўнавартасным. Таму лепш, каб працэс развіцця творчых здольнасцяў ажыццяўляўся мэтанакіравана.

  Лагічнае мысленне фарміруецца на аснове вобразнага і з'яўляецца вышэйшай стадыяй  дашкольным узросце.

 Сёння кожны дарослы разумее, што для высокіх паказчыкаў развіцця інтэлекту дзецям неабходна выдатная памяць. Яна важна не толькі ў працэсе навучання, але і ў штодзённым жыцці малога. Дзецям неабходныя рэгулярныя заняткі, накіраваныя на развіццё памяці.

Фізіялагічная гатоўнасць дзіцяці да школы.

  Гэты аспект азначае, што дзіця павінна быць гатовым да навучання ў школе фізічна. Гэта значыць стан яго здароўя павінен дазваляць паспяхова праходзіць адукацыйную праграму. Фізіялагічная гатоўнасць мае на ўвазе развіццё дробнай маторыкі (пальчыкаў), каардынацыі руху. Дзіця павінна ведаць, у якой руцэ і як трэба трымаць ручку. А таксама дзіця пры паступленнi ў першы клас павінна ведаць, выконваць і разумець важнасць захавання асноўных гігіенічных нормаў: правільная пастава за сталом і г.д.

 Паважаныя дарослыя! Знаёмства з матэрыяламі дадзенай старонкі дапаможа правільна падрыхтаваць дзіця да навучання ў школе.

   Крыніца інтэрнэт сайт https://nsportal.ru/detskiy-sad/raznoe/2017/11/23/konsultatsiya-dlya-roditeley-podgotovka-detey-k-shkole

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                          Л. А. Майсейчык

свернуть