Аналіз работы ўстановы дашкольнай адукацыі за2023/2024 навучальны год

Аналіз работы ўстановы дашкольнай адукацыі за 2023/2024 навучальны год

 

Аналіз работы за  2023/2024 навучальны год

     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” пачала сваю работу 15 верасня 1985 года. Установа дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі)  разлічана на 65 месц. Рэжым работы 10,5 гадзін. У  2023/2024 навучальным  годзе функцыянавала адна рознаўзроставая група, якую наведвала на 1 верасня 18 выхаванцаў на 31 мая 16 выхаванцаў  ( 2022/2023 навучальны год  – 19 выхаванцаў).

      Летнім аздараўленнем было ахоплена 9 выхаванцаў (2023 -14).

      З мэтай узбагачэння спектру адукацыйных паслуг для дзяцей, не наведваючых установу адукацыі, функцыянавалі на бясплатнай аснове адаптатыйная група, якую наведвала двое дзяцей і прагулачная група якую наведвала двое дзяцей. Дзеці з адаптацыйнай  групы з верасня наведваюць установу адукацыі на пастаяннай аснове. Наведванне адаптацыйнай групы садзейнічала набыццю сацыяльнага вопыту ўзаемаадносін з іншымі дзецьмі, што аблегчыла адаптацыйны перыяд з прыходам ва ўстанову адукацыі.

    Згодна штатнага раскладу ўстанова адукацыі ўкамплектавана на 100%. Педагагічны калектыў складаецца з 3 педагогаў: загадчык, выхавальнік дашкольнай адукацыі (па сумяшчальніцтву музычны кіраўнік на 0,25 стаўкі), кіраўнік фізічнага выхавання на 0,25 стаўкі (па сумяшчальніцтву).  Вышэйшую адукацыю маюць 66,6% педагогаў (выхавальнік дашкольнай адукацыі, загадчык), 33,4% сярэднюю спецыяльную (кіраўнік фізічнага выхавання). Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 33,3% (2022/2023 – 33,3%), педагогаў, першая катэгорыя 33,3% ( 2022/2023 – 0%) педагогаў, другая  катэгорыя 33,4% (2022/2023 – 66,7%). Кіраўнік фізічнага выхавання Ковач У.У. у гэтым навучальным годзе павысіў свой кваліфікацыйны ўзровень.

      З мэтай павышэння адукацыйнага ўзроўню ў 2023/2024 навучальным годзе музычны кіраўнік Майсейчык Л.А. прайшла курсы павышэння кваліфікацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, якія садзейнічалі развіццю механізмаў прафесійнай самарэалізацыі музычнага кіраўніка. Зроблена картатэка музычна-дыдактычных гульняў для самастойнай дзейнасці дзяцей па ўзростах. Папоўніла музычную капілку “Сказочками-шумелками».

       Пытанням аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў надаецца асаблівая ўвага. Створаны спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці выхаванцаў, выконваецца рэжым дня, забяспечваецца клапатлівы догляд за кожным дзіцем. На працягу навучальнага года надавалася вялікая ўвага загартоўваючым мерапрыемствам. У сістэме загартоўвання выкарыстоўваліся аздараўленчыя мерапрыемствы пры захаванні прынцыпаў паступовасці, сістэматычнасці, даступнасці. Загартоўванне праводзілася выхавальнікамі дашкольнай адукацыі. Розныя віды загартоўваючых мерапрыемстваў: хадзьба па “сцежцы здароўя”, паласканне поласці рота пасля кожнага прыёму ежы вадой

пакаёвай тэмпературы, дыхальная гімнастыка, прагулка, чыстка зубоў,  садзейнічае змяншэнню прастуднымі захворваннямі выхаванцаў.

        Усяго выпадкаў захворвання  за 2023/2024 навучальны год  1  (2022/2023 ) –  1. Колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцем па хваробе, складае 0,8 дня ( 2022/2023 навучальны год  0,8% дня). Раённы паказчык – 1,4 дня .

        У параўнанні з мінулым годам застаўся ранейшы паказчык захворванняў дзяцей за летні перыяд, які складае 0 дзён  пропускаў па хваробе на адно дзіця.

 Па выніках медыцынскага агляду выхаванцаў вызначаны групы здароўя.

Навучальны год

Група здароўя

I

II

III

2023/2024

0

16 (100%)

0

2022/2023

0

19 (100%)

0

2021/2022

2 (11,7%)

15 (88,2%)

0

2020/2021

1 (8,34%)

11(91,66%)

0

     Ужо два гады адсутнічаюць дзеці з першай групай здароўя.  Ва ўсіх выхаванцаў асноўная група па фізкультуры. На працягу чатырох гадоў ва ўстанове  адукацыі адсутнічаюць дзеці з 3-й і 4-й групай здароўя, падрыхтоўчай групай па фізкультуры. 

        Адным з складаемых здаровага ладу жыцця з’яўляецца рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ва  ўстанове адукацыі адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладных рацыёнаў харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту з працягласцю прыбывання 10,5 гадзін на зімова-вясновы і летне-асенні перыяды, арганізаваны электронны варыянт напісання меню. Адпушчаныя грашовыя сродкі выкарыстоўваліся ў поўным аб’ёме. Аналіз стану арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе паказвае, што сярэдні працэнт выканання натуральных нормаў за 2023 год складае 97,3 % (2022 – 96,8%), раённы паказчык – 95,7%.

        Выкананню норм у межах 100% перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў харчавання – дрожджы  (0 %), лімонная кіслата (86,7%), тамат-пюрэ (0%). Неабходна звярнуць увагу на ўнясенне карэкціроўкі пры напісанні меню.

        Педагагічны калектыў у 2023/2024 навучальным годзе працаваў над  фарміраваннем уяўленнем  выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць.

       Для рэалізацыі гадавой задачы праведзены для педагогаў семінар-практыкум “Вучым дзяцей любіць прыроду”, кансультацыі  “Формы і

метады азнаямлення выхаванцаў з аб’ектамі нежывой прыроды”, “Фарміраванне ў выхаванцаў экалагічнага прадстаўлення праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць”, “Роля выхавальніка ў экалагічным выхаванні дзіцяці дашкольнага ўзросту”, “Правядзенне доследаў з аб’ектамі нежывой прыроды”, пасяджэння  педагагічнычнага савета “Арганізацыя работы па фарміраванню ўяўленняў выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць”. Усё гэта садзейнічала павышэнню педагагічнага вопыту педагогаў у выкарыстанні сродкаў і метадаў работы з выхаванцамі, афармленню  вугалка прыроды, вырабу гульняў, якія садзейнічаюць лепшаму засваенню матэрыялу: “Дзікія птушкі”, “Дзікія жывёлы”, “Свойскія птушкі”, “Хатнія жывёлы”, “Садавіна. Агародніна. Ягады”, “Насякомыя”, “Дрэвы і расліны”.

       Як паказалі назіранні за адукацыйным працэсам, вядучым відам дзейнасці па азнаямленню выхаванцаў з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды была гульня. У выхаванцаў старшага і сярэдняга ўзросту сфарміраваны веды  аб характарыстыцы пор года: даўжыня дня, тэмпература паветра, ападкі, стан раслін, жывёл;  уяўленні аб якасцях і аб’ектах з’яў нежывой прыроды (свет, цяпло, вада, глеба – пясок, камні, гліна), відавыя прыкметы груп жывёл: птушкі, рыбы, звяры, насякомыя; умовы ад якіх залежыць здароўе чалавека: якасць асяроддзя пражывання, правільнасць задавальнення жыццёва важных патрэб, захаванне асноўных правіл асабістай гігіены, захаванне правілаў бяспечных паводзін. Пры наведванні спецыяльна арганізаванай дзейнасці было выяўлена, што матэрыял, дадзены на занятках, засвойваецца лягчэй, калі заняткі праводзяцца з выкарыстаннем тэлевізара (відыяролік “Свойскія жывёлы”, відыяфільм “Дзікія жывёлы”, прагляд сдлайдаў “Правілы абыходжання з жывёламі”.

      Работа па азнаямленню выхаванцаў з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды працягвалася ў летні перыяд. Праводзіліся экскурсіі па экалагічнай сцежцы. Выхаванцы замацоўвалі набытыя веды.

        Аднак, выхаванцы не могуць параўноўваць характэрныя праяўленні нежывой прыроды ў розныя сезоны (Даша Т, Кірыл Л., Кірыл М.). Не развіта ўменне ў выхаванцаў сярэдняга ўзросту пазнаваць і называць пакаёвыя расліны адпаведна вучэбнай праграмы. Не сфарміравана ўяўленне пра спосабы догляду раслін  у адпаведнасці з іх патрэбнасцямі.

       Таму выхавальнікам дашкольнай адукацыі  ў 2024/2025 навучальным годзе неабходна фарміраваць уяўленне  аб аб'ектах жывой і нежывой прыроды ў выхаванцаў у працэсе  пазнавальна практычнай і гульнявой дзейнасці.

          Метадычная работа ў установе адукацыі ўяўляе сабой сістэму мерапрыемстваў, якая накіравана на павышэнне майстэрства  педагогаў, на абагульненне і развіццё творчага патэнцыялу калектыву, на забеспячэнне дасягнення аптымальных вынікаў адукацыі, выхавання і развіцця выхаванцаў. Для забяспечання прафесійнага роста

педагогаў  створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў: метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышалі свой узровень выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання і загадчык. Удзел педагогаў  ў раённых метадычных аб’яднаннях па катэгорыям груп,  спрыяў якаснаму правядзенню адукацыйнага працэсу, павышэнню свайго ўзроўню. 

       Аднак, педагогам неабходна сваім вопытам дзяліцца ў сродках масавай інфармацыі.

         У рамках рэалізацыі гадавога плана эфектыўнымі былі сумесныя выставы з законнымі прадстаўнікамі: “Дары восені”, “Кветкі для любімай матулі”, “Навагоднія цуды”. Парадавалі дзяцей святы: “Навагоднія прыгоды”, “8 Сакавіка – свята матуль”, “Бывай, дзіцячы сад!”. Былі створаны камфортныя ўмовы для дзяцей. Праведзеныя мерапрыемствы для  выхаванцаў старшага ўзросту: “Сёння Дзень народнага адзінства”,  “Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць”, “Свята Працы”, “Дзень Перамогі”, “Наш сцяг. Наш герб. Наш гімн”  садзейнічалі азнаямленню выхаванцаў з гісторыяй, дасягненнямі Рэспублікі Беларусь.                                                                                                                                                                       На працягу навучальнага года асаблівая ўвага надавалася рабоце па падрыхтоўцы дзяцей старшага ўзросту да навучання ў школе. Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі паказаў, па выніках псіхалагічнай гатоўнасці выхаванцаў да школьнага навучання 80 % выхаванцаў маюць высокі ўзровень інтэлектуальнай гатоўнасці, 80% выхаванцаў маюць высокі ўзровень сацыяльнага развіцця, 20% сярэдні ўзровень.   Паспяховае ўзаемадзеянне педагогаў з законнымі прадстаўнікамі будучых першакласнікаў праз правядзенне бацькоўскага схода, індывідуальных вусных кансультацый, інфармацыйных кансультацыі на стэндзе “Хутка ў школу” спрыяла павышэнню педагагічнай культуры законных прадстаўнікоў, устанаўленні адзінства ў навучанні і выхаванні.

         Апіраючыся на запыты ( па выніках анкетавання)  законных прадстаўнікоў, з 1 студзеня 2024 года на буджэтнай аснове функцыянавала  аб’яднанне па інтарэсах “Дзіцячае ручное ткацтва” (2022/2023 навучальным годзе – 2, якія  функцыянавалі на платнай аснове).

       Работа аб’яднання па інтарэсах будавалася з улікам патрабаванняў тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (мастацкі профіль), індывідуальнага і асабістага развіцця выхаванцаў.

       Навыкі і ўменні выхаванцы дэманстравалі на бацькоўскім сходзе.

         Працэнт ахопу дзяцей дадатковымі паслугамі ў 2023/2024 навучальным годзе – 61,5% (2022/2023 навучальны год – 100%).

        Забеспячэнню якасці адукацыйнага працэсу садзейнічае прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій. Дзейнасць педагогаў арыентавана на выкарыстанне адукацыйных тэхналогій беларускіх аўтараў. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 100%   (2023 год  - 100%), раённы паказчык – 96,85% .

     У адпаведнасці  з тыпавым пералікам працэнт забяспячэння развіваючага асяроддзя групы складае 96,6%, (2022/2023 навучальны год 96,5%), раённы паказчык – 93,9 %. У навучальным годзе набыты ў рознаўзроставую групу  цацкі-рухальнікі, пазлы для развіцця дробнай маторыкі,  гульні па экалагічнаму выхаванню.

      Пэўная сістэма склалася ў рабоце з сем’ямі выхаванцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На працягу навучальнага года выяўлена 1 сям’я  (2022/2023 навучальны год – 1).

У красавіку 2024 года было арганізавана сацыяльнае даследаванне ў адносінах сям’і Новіка П., у маі  сям’я была прызнана як сям’я ў якой дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Згодна складзенаму плану абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх праводзяцца з сям’ёй прафілактычныя мерапрыемствы.

        У рамках пераемнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі быў праведзены бацькоўскі сход з удзелам адміністрацыі школы і настаўніка пачатковых класаў, круглы стол з выхавальнікамі і настаўнікамі пачатковых класаў , экскурсіі ў школьны музей, спартыўную залу, кабінет інфарматыкі,  што спрыяла фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу.

       Кожны год ва ўстанове адукацыі захоўваецца праблема агульнага недаразвіцця мовы выхаванцаў. У 2023/2024 навучальным годзе на пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ДУА “Даматканавіцкая                                                          сярэдняя школа Клецкага раёна” было залічаны 5 выхаванцы дашкольнага ўзросту (2021/2022 навучальны год – 2 выхаванцы). У выхаванцаў назіралася станоўчая дынаміка моўнага развіцця. У канцы навучальнага года яны былі адлічаны 3 выхаванцы з пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. 2 выхаванцы з-за нерэгулярнага наведвання ўстановы адукацыі і пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі будуць прадаўжаць займацца ў 2024/2025 навучальным годзе.

        Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Работа з сям’ёй праводзіцца  мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дае вынікі, якія садзейнічаюць павышэнню педагагічнай культуры  законных прадстаўнікоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні. Выхавальнік Майсейчык Л.А.,  дапамагае законным прадстаўнікам зразумець, як патрэбна прымяняць тэарэтычныя і

практычныя рэкамендацыі, якія выкарыстаны ў кансультацыях, памятках.

       Вынікі правядзення анкетавання “Задаволенасці законнымі прадстаўнікамі работай УДА” сведчыць аб станоўчай ацэнцы работы калектыва за 2023/2024 навучальны год. 100% законных прадстаўнікоў задаволены работай установы  адукацыі  (2022/2023 – 100%).

        Гульнявая пляцоўка ўстановы адукацыі папоўнілася пясочніцай, арэлямі, качалкай на пружыне, качалкай балансірам, парасонам для пясочніцы, лазам “Змейкай” усё гэта набыта за бюджэтныя сродкі. За сродкі спонсараў ОАО “Беларуськалій” набыта  бяседка “Смайл”.

      Сродкі, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг і здачы макулатуры, складаюць 347 рублёў.  За 2023/2024 навучальны год папячыцельскім саветам была  аказана дапамога Даматканавіцкаму дзіцячаму саду на суму 480.00 рублёў. За гэтыя сродкі  набыта фарба  для правядзення касметычнага рамонту. У наступным навучальным годзе неабходна набыць .

         Усяго за 2023/24 навучальны год матэрыяльная база папоўнілася на суму 1,470 рублёў.

        Зыходзячы з праблемы вызначана задача на 2024/2025 навучальны год: фарміраваць уяўленне аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды у працэсе пазнавальна практычнай і гульнявой дзейнасці.

 

 

Загадчык                                                                           А.А.Пальчык

 

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть
Меню раздела