Умовы прыёму ва ўстанову

Паважаныя  госці  нашай інтэрнэт старонкі!  Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што адбыліся змены ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, з якімі  вы можаце  пазнаёміцца на старонках нацыянальнага адукацыйнага парталу - www.edu.by

Як размеркаваць дзіця  ў нашу ўстанову дашкольнай адукацыі

     Для размеркавання дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі неабходна напісаць заяву на  імя загадчыка дзіцячага сада аб залічэнні дзіцяці ў групу ўстановы дашкольнай адукацыі (аг. Даматканавічы, вул.Савецкая, 24а каб.загадчыка. Час  працы: 8.00-17.00, перапынак: 13.00-14.00). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

накіраванне (Выдача  накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па  адрасу: г.Клецк, пл.Маякаўскага, 10, служба "Адно акно" каб. 109 (1 паверх), час працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку).

Дакументы, неабходныя для атрымання накіравання:

-  пашпарт, або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці; 

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці; 

- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці).

Час  дзеяння накіравання – 15 дзён.

медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.

     Мы  рады вітаць Вас у нашай установе дашкольнай адукацыі!

Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

 

Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Прыём выхаванцаў ва ўстанову для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка дзіцяці, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання ва ўстанову для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы.
(Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі).

Камплектаванне групы ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (01 верасня).

Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў рознаўзроставую групу з 3 да 6 гадоў.

свернуть
Меню раздела