Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Гісторыя развіцця Даматканавіцкага дзіцячага сада пачынаецца з верасня 1985 года. Дзіцячы сад  быў разлічаны на 65 месцаў, функцыянавала 3 групы.

Першым кіраўніком дзіцячага сада  быў Цвірка Часлаў Іванавіч.

З 1985 па 1995 гады дзіцячы сад знаходзіўся на балансе калгаса “Авангард”.

З 1996 па 2005 гады дзіцячы сад знаходзіўся на балансе Даматканавіцкага сельскага савета.

У сувязі з памяншэннем колькасці дзяцей у 1996 годзе была зачынена 1 група.

Са студзеня 2006 года “Даматканвавіцкі дзіцячы сад” перайшоў з падпарадкавання Даматканавіцкага сельскага Савета ў падпарадкаванне аддзела адукацыі Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

З першага верасня 2006 года ў сувязі са змяншэннем выхаванцаў ва ўстанове працуе адна рознаўзроставая група з 3 да 6 гадоў.

3 03.09.2008 года загадчык установы дашкольнай адукацыі Пальчык Алена Адамаўна.

На працягу яе кіраўніцтва надаецца вялікая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы: у групу і музычна-спартыўную залу набыта гульнявая дзіцячая мэбля, спартыўны інвентар і інш. На тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2012 годзе  з’явілася экалагічная сцежка. Тэрыторыя дзіцячага сада і памяшканні набылі новы сучасны выгляд.

Пад кіраўніцтвам Алены Адамаўны сад актыўна ўдзельнічая  ў правядзенні раённых аглядаў-конкурсаў і займая прызавыя месцы: "Лепшы бацькоўскі куток" (2010), "Лепшы музычны зал" (2012), "Лепшая гульнявая пляцоўка" (2016),"Лепшая спальная памяшканне (2017), "Лепшая група ўстаноў, рэалізуючых вучэбную праграму дашкольнай адукацыі" (2019).

Па выніках спаборніцтваў  сярод устаноў адукацыі "За стварэнне  ўмоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў раёне" ў 2010/2011, 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017, 2017/2018,  2018/2019 навучальных гадах установа дашкольнай адукацыі займае першыя месцы сярод устаноў дашкольнай адукацыі з кантынгентам дзяцей ад 30 і ніжэй чалавек. 

у 2018 годзе пераможца абласнога конкурса  "За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі" у намінацыі "Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі размешчаная ў сельскай мясцовасці".

свернуть