Дасягненні

З 03.09.2008 года загадчыкам прызначана Пальчык Алена Адамаўна.

На працягу яе кіраўніцтва надаецца вялікая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы: у групу і музычна-спартыўную залу набыта гульнявая дзіцячая мэбля, спартыўны інвентар і інш. На тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2012 годзе  з’явілася экалагічная сцежка. Тэрыторыя дзіцячага сада і памяшканні набылі новы сучасны выгляд.

Пад кіраўніцтвам Алены Адамаўны сад актыўна ўдзельнічая  ў правядзенні раённых аглядаў-конкурсаў і займая прызавыя месцы: "Лепшы бацькоўскі куток" (2010), "Лепшы музычны зал" (2012), "Лепшая гульнявая пляцоўка" (2016),"Лепшая спальная памяшканне (2017), "Лепшая група ўстаноў, рэалізуючых вучэбную праграму дашкольнай адукацыі" (2019).

Па выніках спаборніцтваў  сярод устаноў адукацыі "За стварэнне  ўмоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў раёне" ў 2010/2011, 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017, 2017/2018,  2018/2019 навучальных гадах установа дашкольнай адукацыі займае першыя месцы сярод устаноў дашкольнай адукацыі з кантынгентам дзяцей ад 30 і ніжэй чалавек. 

у 2018 годзе пераможца абласнога конкурса  "За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі" у намінацыі "Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі размешчаная ў сельскай мясцовасці". 

У  2022/2023 навучальным годзе 2 месца ў раённым конкурсе "Лепшая тэматычная пляцоўка".

свернуть