Традыцыі

Наяўнасць традыцыйных падзей, святаў, мерапрыемстваў у дзіцячым садзе - з'яўляецца неад'емнай часткай у дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі, паколькі спрыяе павышэнню эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, стварае камфортныя ўмовы для фарміравання асобы кожнага дзіцяці.

     Традыцыі накіраваны перш за ўсё на згуртаванне калектыву выхаванцаў, законных прадстаўнікоў і педагогаў дзіцячага сада, яны выконваюць вялікую ролю ў фарміраванні і ўмацаванні сяброўскіх адносін паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

     Традыцыі дапамагаюць дзіцяці асвоіць каштоўнасці калектыву, спрыяюць пачуццю годнасці людзей, вучаць прагназаваць развіццё падзей і выбіраць спосабы дзеяння. Таму стварэнне традыцый у дзіцячым садзе і іх перадача наступнаму пакаленню выхаванцаў - неабходная і патрэбная праца. Традыцыі, у якіх выхаванцы прымаюць непасрэдны ўдзел разам з законнымі прадстаўнікамі  і з выхавальнікам, трывала адкладаюцца ў дзіцячай памяці і ўжо непарыўна звязаны з дзяцінствам, з успамінам аб дзіцячым садзе, як  родным агульным доме, дзе кожнае дзіця любяць і паважаюць.

      Кожная традыцыя накіравана на дасягненне пэўнай выхаваўчай мэты і праверана часам.

                           Традыцыі нашай установы адукацыі:

 

"Ранішняя гімнастыка" пад музычнае суправаджэнне

"Сямейная майстэрня"

Мэта: Далучэнне выхаванцаў і законных прадстаўнікоў да сумеснай творчасці з мэтай усталявання добразычлівай атмасферы ў сям'і і пашырэння ведаў дзяцей пра сваіх блізкіх.

"Упрыгожванне вокнаў на навагодняе свята»

"Адзначаем Дзень нараджэння»

Мэта: развіваць здольнасць да суперажывання радасных падзей, выклікаць станоўчыя эмоцыі, падкрэсліць значнасць кожнага дзіцяці ў групе.

З дзецьмі праводзіцца традыцыйная карагодная гульня “Каравай”; спяваюцца песенькі для хлопчыка ці для дзяўчынкі. Кожнае дзіця групы выказвае імянінніку віншаванні і пажаданні.

"Умелыя ручкі»

        Выраб падарункаў да свята, выкананне калектыўных работ сваімі рукамі. Гэтая традыцыя дапамагае выхаванцу  ўсведамляць уласную годнасць, усталёўвае ў групе спрыяльны клімат, развівае творчыя навыкі.

        Выраб падарункаў для блізкіх і родных людзей: Новы год, 23 лютага, 8 Сакавіка, Дзень Перамогі,  Дзень Маці і інш.

"Чытанне мастацкай літаратуры перад дзённым сном»

Мэта: зняцце псіхаэмацыйнага напружання, дасягнення стану рэлаксацыі і камфортнага самаадчування.

 
свернуть