Аналіз работы ўстановы дашкольнай адукацыі за2022/2023 навучальны год

Аналіз работы ўстановы дашкольнай адукацыі за 2022/2023 навучальны год

Аналіз работы за 2022/2023 навучальны год

     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” пачала сваю работу 15 верасня 1985 года. Установа дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі)  разлічана на 65 месц. Рэжым работы – 10,5 гадзін. У 2022/2023 навучальным годзе функцыянавала адна рознаўзроставая група, якую наведвала 19 выхаванцаў ( 2021/2022 навучальны год – 17 выхаванцаў). На пачатак летняга перыяду  аздараўленнем было ахоплена 13 выхаванцаў (2022 год – 13 выхаванцаў).

       Згодна штатнаму раскладу ўстанова адукацыі ўкамплектавана на 100%. Педагагічны калектыў складаецца з 3 педагогаў: загадчык, выхавальнік дашкольнай адукацыі (па сумяшчальніцтву музычны кіраўнік на 0,25 стаўкі), кіраўнік фізічнага выхавання на 0,25 стаўкі (па сумяшчальніцтву). Вышэйшую адукацыю маюць 66,6% педагогаў (выхавальнік дашкольнай адукацыі, загадчык), 33,4% – сярэднюю спецыяльную (кіраўнік фізічнага выхавання). Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 33,3% (2021/2022 – 0%) педагогаў;

другая  катэгорыя – 66,7% (2021/2022 – 66,7%). Выхавальнік дашкольнай адукацыі Майсейчык Л.А. у гэтым навучальным годзе павысіла свой кваліфікацыйны ўзровень. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна павысіць кваліфікацыйны ўзровень  кіраўніку фізічнага выхавання Ковачу У.У.

      З мэтай павышэння адукацыйнага ўзроўню ў 2022/2023 навучальным годзе выхавальнік дашкольнай адукацыі Майсейчык Л.А. прайшла курсы павышэння кваліфікацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, якія садзейнічалі развіццю механізмаў прафесійнай самарэалізацыі выхавальніка дашкольнай адукацыі.  Зроблены гульні: “Азбука беларускага арнаменту ”, “Беларускі нацыянальны касцюм”, “Мой родны кут, як ты мне мілы”, папка-перасоўка “Песняры зямлі беларускай” па асновах грамадзянска-патрыятычнай культуры.

       Пытанням аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў надаецца асаблівая ўвага. Створаны спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці выхаванцаў, выконваецца рэжым дня, забяспечваецца клапатлівы догляд за кожным дзіцем. На працягу навучальнага года надавалася вялікая ўвага загартоўваючым мерапрыемствам. У сістэме загартоўвання выкарыстоўваліся аздараўленчыя мерапрыемствы пры захаванні прынцыпаў паступовасці, сістэматычнасці, даступнасці. Загартоўванне праводзілася выхавальнікамі дашкольнай адукацыі. Розныя віды загартоўваючых мерапрыемстваў: хадзьба па “сцежцы здароўя”, паласканне поласці рота пасля кожнага прыёму ежы вадой

2

пакаёвай тэмпературы, дыхальная гімнастыка, прагулка, чыстка зубоў,  садзейнічае змяншэнню прастуднымі захворваннямі выхаванцаў.

       У час летняга аздараўлення большую частку часу дзеці праводзілі на свежым паветры. Усе мерапрыемствы праводзіліся з улікам стану здароўя дзяцей. Арганізацыя рэжымных момантаў прадугледжвала чаргаванне розных відаў дзейнасці, што дазваляла выкарыстоўваць прыродныя загартоўваючыя сілы паветра, сонца і вады ў поўнай меры.  Усе дзеці ведалі, з якой мэтай неабходна захоўваць асабістую гігіену, з задавальненнем выконвалі гігіенічныя працэдуры.

       Усяго выпадкаў захворванняў за 2022/2023 навучальны год – 1  (2021/2022 ) – 2. Колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцем па

хваробе, складае 0,8 дня (2021/2022 навучальны год – 0,9% дня), раённы паказчык – 1,5 дня . Улетні перыяд захворванні адсутнічаюць.

         Па выніках медыцынскага агляду выхаванцаў вызначаны групы здароўя.

Навучальны год

Група здароўя

I

II

III

2022/2023

0

19 (100%)

0

2021/2022

2 (11,7%)

15 (88,2%)

0

2020/2021

1 (8,34%)

11 (91,66%)

0

2019/2020

2 (13,34%)

13 (86,66%)

0

       

         У параўнанні з мінулым годам адсутнічаюць дзеці з першай групай здароўя.  Ва ўсіх выхаванцаў асноўная група па фізкультуры. На працягу чатырох гадоў ва ўстанове  адукацыі адсутнічаюць дзеці з 3-й і 4-й групай здароўя, падрыхтоўчай групай па фізкультуры. 

        Адным з складаемых здаровага ладу жыцця з’яўляецца рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ва установе адукацыі адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладных рацыёнаў харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту з працягласцю прыбывання 10,5 гадзін на зімова-вясновы і летне-асенні перыяды, арганізаваны электронны варыянт напісання меню. Адпушчаныя грашовыя сродкі выкарыстоўваліся ў поўным аб’ёме. Аналіз стану арганізацыі харчавання ва ўстанове адукацыі паказвае, што сярэдні працэнт выканання нормаў харчавання за 2022 год складае 96,0 % (2021 – 96,1%), раённы паказчык – 95,7%. У летні перыяд натуральныя нормы харчавання выкананы на 97,8%, (у 2022 – 97,2%).

 Выкананню норм у межах 100% перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў харчавання – дрожджы  (0 %), лімонная кіслата (86,7%), тамат-пюрэ (0%). Неабходна звярнуць увагу на ўнясенне карэкціроўкі пры напісанні меню.

3

        Педагагічны калектыў у 2022/2023 навучальным годзе працаваў над  фарміраваннем у выхаванцаў элементарных матэматычных уяўленняў праз гульнявую дзейнасць.

         Для рэалізацыі гадавой задачы праведзена пасяджэннне  педагагічнычнага савета “Стан работы па фарміраванню ў выхаванцаў

элементарных матэматычных уяўленняў праз гульнявую дзейнасць”, кансультацыі “Гульнявыя метады і прыёмы, як сродак развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту”, “Арганізацыя работы па эканамічнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту”, “Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры арганізацыі работы з выхаванцамі па фарміраванню ў іх элементарных матэматычных уяўленняў”, “Метады і прыёмы фарміравання ў выхаванцаў элементарных матэматычных уяўленняў”. Усё гэта

садзейнічала павышэнню педагагічнага вопыту педагогаў у выкарыстанні сродкаў і метадаў работы з выхаванцамі,  афармленню

матэматычнага цэнтра, падбору матэрыяла, вырабу гульняў з матэматычным зместам:”Направа - налева”, “Вясёлыя фігуры”, “Дні тыдня”, “Знайдзі прапушчаную лічбу”, “Параўнай кветкі”, “Поры года”.

       Як паказалі назіранні за адукацыйным працэсам, вядучым відам дзейнасці па азнаямленню выхаванцаў з элементарнымі матэматычнымі ўяўленнямі з’яўляецца гульня. Выхаванцы паказалі добрыя веды спосаба ўтварэння лікаў, склад ліку з адзінак. Сфармірована ў выхаванцаў уяўленне пра матэматычныя знакі. Выхаванцы ажыццяўляюць розныя дзеянні з плоскімі і аб’ёмнымі геаметрычнымі фігурамі, называюць паслядоўна дні тыдня, поры года. Умеюць вызначаць часовую паслядоўнасць змены сутак.

        У летні перыяд веды па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў замацоўваліся ў гульнях: “Знайдзі свой дом”, “Пакладзі правільна”, “Магазін цацак”, “Зайчыкі-мячыкі”, якія садзейнічалі замацанню колькаснага лічэння, уменню групаваць і класіфікаваць аб’екты па адной, па дзвюх прыметах адначасова, знаходзіць прасторавыя становішчы ўверсе, унізе, справа, злева.

        Аднак, выхаванцы не могуць параўнаць характэрныя праяўленні нежывой прыроды ў розныя сезоны: восенню дні становяцца карацейшымі, ночы даўжэйшымі, халадае, пахмурна, часцей імжыць дождж, дзмуць моцныя вятры; зімой самыя кароткія дні і самыя доўгія ночы, холадна, мароз, падае снег, вадаёмы пакрываюцца лёдам, зямля – снегам; вясной дзень пачынае даўжэць, ноч скарачаецца, становіцца цяплей, растае снег; летам самыя доўгія дні і самыя кароткія ночы, цёпла, горача, сонечна. Не развіта ўменне групаваць жывёлы па розных

 

4

прыкметах: па класах, па месцы пражывання, па спосабе перамяшчэння, па прыродна-кліматычных зонах.

       Таму выхавальнікам дашкольнай адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе неабходна фарміраваць уяўленне выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць.

       Метадычная работа ва ўстанове адукацыі ўяўляе сабой сістэму мерапрыемстваў, якая накіравана на павышэнне майстэрства педагогаў, на абагульненне і развіццё творчага патэнцыялу калектыву, на забеспячэнне дасягнення аптымальных вынікаў адукацыі, выхавання і развіцця выхаванцаў. Для забяспечання прафесійнага росту педагогаў створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў:

метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышалі свой узровень выхавальнікі і загадчык. Акрамя гэтага педагогі на працягу навучальнага года прымалі актыўны ўдзел у дыстанцыйных семінарах і вебінарах, якія арганізоўваліся спецыялістамі УА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Удзел педагогаў ў раённых метадычных аб’яднаннях па катэгорыям груп спрыяў якаснаму правядзенню адукацыйнага працэсу, павышэнню свайго ўзроўню; удзел у дыстанцыйным вебінары “Рэалізацыя задач грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці”, які садзейнічаў пашырэнню ведаў выхавальнікаў па правядзенню тэматычных дзён па патрыятычнаму выхаванню з выхаванцамі старшага ўзросту : “Дзядулі і таты слаўныя салдаты”, “Свята Працы”, “Дзень Перамогі”, “Наш сцяг. Наш герб. Наш гімн”.

         Аднак, выхавальнікам дашкольнай адукацыі неабходна сваім вопытам дзяліцца ў сродках масавай інфармацыі.

         У рамках рэалізацыі гадавога плана эфектыўнымі былі сумесныя выставы з законнымі прадстаўнікамі “Што нам восень падарыла!”, “Навагодняя ёлка нашай сям’і”. Парадавалі дзяцей святы “Сюрпрызы Дзеда Мароза”, “У вясновы сонечны дзянёк”, “Бывай, дзіцячы сад!”.

Праведзеныя мерапрыемствы для  выхаванцаў старшага ўзросту: “Сёння Дзень народнага адзінства”, “Дзядулі і таты слаўныя салдаты”, “Свята Працы”, “Дзень Перамогі”, “Наш сцяг. Наш герб. Наш гімн”, якія  садзейнічалі азнаямленню выхаванцаў з гісторыяй, дасягненнямі Рэспублікі Беларусь. У летні перыяд прайшла выстава дзіцячай творчасці “Лета – цудоўная пара”, якая садзейнічала паглыбленню ведаў выхаванцаў аб пары года, прыгажосці роднага краю. Праведзеныя гутаркі, гульні па правілах дарожнага руху і правілах бяспекі жыццядзейнасці ў час летняга перыяду ( “Наша вуліца”, “Аб правілах

5

дарожнага руху”, “Дзе можна гуляць?”,  “Правілы пешаходаў”, “Каля нашай брамы вельмі важны знак жыве”, “Рэгуліроўшчык”, “Мой сябра-светлафор”,  “Бяспечныя паводзіны ў прыродзе”, “Кастры” і іншыя), выкананне практычных заданняў на пляцоўцы па правілах дарожнага руху садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей устойлівых уяўленняў аб правілах дарожнага руху, пажарнай бяспекі, бяспечных паводзінах у быце.

         На працягу навучальнага года асаблівая ўвага надавалася рабоце па падрыхтоўцы дзяцей старшага ўзросту да навучання ў школе. Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі паказаў, што па выніках псіхалагічнай гатоўнасці выхаванцаў да школьнага навучання 75 % (3) выхаванцаў маюць высокі ўзровень інтэлектуальнай гатоўнасці, 75% (3) выхаванцаў маюць высокі ўзровень сацыяльнага развіцця, 25% (1) сярэдні ўзровень. Паспяховае

 ўзаемадзеянне педагогаў з законнымі прадстаўнікамі будучых першакласнікаў праз правядзенне бацькоўскага схода, індывідуальных вусных кансультацый, інфармацыйных кансультацый на стэндзе “Хутка ў школу” спрыяла павышэнню педагагічнай культуры законных прадстаўнікоў, устанаўленне адзінства ў навучанні і выхаванні.

         Апіраючыся на запыты (па выніках анкетавання) законных прадстаўнікоў, на працягу навучальнага года функцыянавалі два аб’яднанні па інтарэсах (2021/2022 навучальным годзе – 2), якія  функцыянавалі на платнай аснове.

       Работа аб’яднанняў па інтарэсах будавалася з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, стану здароўя дзяцей, індывідуальнага і асабістага развіцця выхаванцаў.

       Навыкі і ўменні выхаванцы харэаграфічнага гуртка дэманстравалі на навагоднім ранішніку, свяце мам, свяце “Бывай, дзіцячы сад!”. Навыкі інтэлектуальнага гуртка дэманстраваліся на бацькоўскім сходзе.

        Працэнт ахопу дзяцей дадатковымі паслугамі ў 2022/2023 навучальным годзе – 100% (2021/2022 навучальны год – 100%).

       Пэўная сістэма склалася ў рабоце з сем’ямі выхаванцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На працягу навучальнага года выяўлена 1 сям’я (2021/2022 навучальны год – 1). У сакавіку 2023 года было  арганізавана  сацыяльнае даследаванне ў адносінах сям’і  Гарайса М., сям’я была прызнанай як сям’я ў якой дзеці  знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным   становішчы. Згодна складзенаму плану абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх праводзяцца з сям’ёй прафілактычныя мерапрыемствы. Пры наведванні сям’і кожны тыдзень  і правядзенні  кансультацый, рэкамендацый назіраецца станоўчая дынаміка.

6

          У рамках пераемнасці ўстановы адукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праведзеныя бацькоўскі сход з удзелам адміністрацыі школы і настаўніка пачатковых класаў, круглы стол з выхавальнікамі і настаўнікамі пачатковых класаў, экскурсіі ў школьны музей, спартыўную залу, кабінет інфарматыкі спрыялі фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу.

        Кожны год ва ўстанове адукацыі захоўваецца праблема агульнага недаразвіцця мовы выхаванцаў. У 2022/2023 навучальным годзе на пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ДУА “Даматканавіцкая                                                          сярэдняя школа Клецкага раёна” залічаны 2 выхаванцы дашкольнага ўзросту (2021/2022 навучальны год – 2 выхаванцы). У выніку станоўчай дынамікі моўнага развіцця выхаванцы ў канцы навучальнага года адлічаны з пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

        Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Работа з сям’ёй праводзіцца мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дае вынікі, якія садзейнічаюць павышэнню педагагічнай культуры  законных прадстаўнікоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні. Выхавальнік Майсейчык Л.А. дапамагае законным прадстаўнікам зразумець, як патрэбна прымяняць тэарэтычныя і практычныя рэкамендацыі, якія выкарыстаны ў кансультацыях, памятках.

           Вынікі правядзення анкетавання задаволенасці законнымі прадстаўнікамі работай установы адукацыі сведчыць аб станоўчай ацэнцы работы калектыва за 2022/2023 навучальны год. 100% законных прадстаўнікоў задаволены работай установы  адукацыі (2021/2022 навучальны год – 100%).

        Забеспячэнню якасці адукацыйнага працэсу садзейнічае прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій. Дзейнасць педагогаў арыентавана на выкарыстанне адукацыйных тэхналогій беларускіх

 аўтараў. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 100% (2022 год – 95,4%), раённы паказчык – 96,9% .

         У адпаведнасці з тыпавым пералікам працэнт забяспячэння развіваючага асяроддзя групы складае 96,5% (2021/2022 навучальны год – 93%), раённы паказчык – 93,8 %. У навучальным годзе набыты ў

рознаўзроставую групу цацкі-рухальнікі, лялькі, пазлы для развіцця дробнай маторыкі,  гульні па патрыятычнаму выхаванню.

Да раённага агляду-конкурсу “Прастора шчаслівага дзяцінства: лепшая тэматычная пляцоўка” набыта палатка, цацачныя наборы прадуктаў харчавання, агародніны, кандытарскія вырабы, кантэйнеры для захоўвання цацак. Па выніках агляду-конкурсу ўстанова заняла 2 месца

7

 ў намінацыі «Прастора шчаслівага дзяцінства: тэматычная пляцоўка па фарміраванню асноў беларускай культуры “Этнапляцоўка”.                                    Сродкі, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг і здачы макулатуры, складаюць 587 рублёў.  За 2022/2023 навучальны год папячыцельскім саветам была  аказана дапамога ўстанове адукацыі на суму 585.00 рублёў.

         Усяго за 2022/23 навучальны год матэрыяльная база папоўнілася на суму 1.880 рублёў. За гэтыя сродкі набыта шпаклёўка, фасадная

фарба для правядзення рамонту спальнага пакоя, фарба для падлогі, каляровая фарба для афарбоўкі надворнага гульнявога абсталявання.

         У наступным навучальным годзе неабходна набыць сучаснае гульнявое абсталяванне на пляцоўку.

        Зыходзячы з праблемы вызначана задача на 2023/2024 навучальны год: фарміраваць уяўленне выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць.

 

 

Загадчык                                                                           А.А.Пальчык

 

свернуть
Меню раздела