Інфармацыйна-метадычны кабінет

Развіццё метадычнага патэнцыялу педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі

Развіццё метадычнага патэнцыялу педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі

 

Напрамкі метадычнай дзейнасці педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі:

1.Самаадукацыя (тэмы па самаадукацыі выбіраюцца ўсімі педагагічнымі работнікамі на 2 гады, складаецца план дзейнасці самаадукацыі, вынікам працы з'яўляецца метадычны прадукт: сцэнарыі, мерапрыемствы, распрацоўкі адкрытых заняткаў, праекты і г.д. Вывучаны вопыт або прадукт педагагічнай дзейнасці прадстаўляецца на МА або любых іншых метадычных фарміраваннях).

2.Удзел у метадычных аб'яднаннях.

3.Удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, па накірунку педагагічнай дзейнасці работніка.

4.Публікацыі педагагічных работнікаў, выступленні, усе віды вядзення справаздачнай дзейнасці.

5.Атэстацыя педагагічнага работніка (падрыхтоўка матэрыялаў, вопыту для атрымання пэўнай катэгорыі, прадстаўленне вопыту, пацверджанне).

свернуть

Інфармацыйна-метадычны кабінет

Інфармацыйна-метадычны кабінет

Інфармацыйна-метадычны кабінет - гэта магчымасць арганізаваць метадычную прастору для педагогаў, якая стварае аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак, аператыўная метадычная дапамога маладым спецыялістам, магчымасць вопытным педагогам падзяліцца вопытам работы.

Мэта дзейнасці кабінета - стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагога, росту яго творчага патэнцыялу.

Задачы інфармацыйна-метадычнага кабінета:

  • стварае аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак для педагогаў установы дашкольнай адукацыі;
  • дазваляе атрымаць узоры неабходных дакументаў (навучальна-праграмнай дакументацыі, нарматыўных прававых дакументаў, метадычных рэкамендацый);
  • забяспечвае аператыўную дапамогу ў рабоце педагога.
 
свернуть