Маршруты выхаднога дня

Маршрут выхаднога дня «Плошча горада Клецка»

Маршрут выхаднолга дня «Плошча горада Клецка»

Рэкамендавана для дзяцей 4-6 гадоў

 

«Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна»

Месца знаходжвання – г. Клецк, пл. Маякоўскага;

Характарыстыка аб’екта – гарадская плошча.

Ход маршрута.

  1. Уваход на плошчу

    Разглядзіце з дзіцём плошчу. Раскажыце яму аб захаванні правіл дарожнага руху, перамяшчэнні транспарту і пешаходаў, аб тым, як правільна

пераходзіць вуліцу, мерах бяспекі. Звярніце ўвагу дзіцяці на прыгажосць сквера, нагадайце правілы паводзін у грамадскіх месцах.

Прапануйце дзіцяці, калі ён ўмее арыентавацца па гадзінах, вызначыць які цяпер час, дамоўцеся аб часе знаходжання ў скверы.

  1. Сквер.

Паназірайце за зменамі ў вопратцы людзей.

Звярніце ўвагу на тое, што гэта звязана са зменай пары года. Раскажыце дзіцяці аб сезонных кліматычных зменах. Разгледзьце лісце на дрэвах. Растлумачце дзіцяці, што сквер дае чыстае і свежае паветра, ратуе летам ад спёкі, зімой – гэта выдатнае месца для адпачынку. Раскажыце яму, што дрэвы чысцяць паветра ад пылу і вылучаюць кісларод. Адно дрэва за суткі вылучае столькі кіслароду, колькі неабходна для дыхання трох чалавек. Удыхніце глыбей паветра. Чым пахне паветра? Удакладніце, калі ваша дзіця ведае, аб

сувязі з’яў жывой і нежывой прыроды. Дрэвы аказваюць дапамогу не толькі людзям, але і птушкам? Як ты думаеш, якую?

    Пагуляйце з дзіцем у дыдактычную гульню “Знайдзі дрэва па апісанні”.

Ход гульні: Дарослы апісвае знаёмыя дзіцяці дрэвы, дзіця павінен знайсці тое дрэва, аб якім распавёў дарослы. Для стварэння цікавасці можна каля апісванага дрэва схаваць прыз.

Чытанне ўрыўка:

Гэты лісцік – з вярбы,

Гэты лісцік – з ліпы,

Гэта галінка – з туі.

Трэба нам іх ведаць, каб адрозніваць.

Задайце пытанні: Ці растуць такія дрэвы на нашым участку каля дома? Даведацца пра іх можна па лістах: у вярбы яны вузкія, доўгія, у ліпы – сэрцайкам і г.д. Колькі прыгожых зялёных лісцяў на іх галінах!

Рваць іх нельга, яны жывыя.

3.Кветкавыя клумбы.

Хвілінка любавання: разгледзьце з дзіцем кветкі на кветніках, палюбуйцеся прыгажосцю квітнеючай клумбы, яе разнакаляровасцю, адчуеце водар кветак.

Задайце пытанні: якія расліны растуць на летняй клумбе? Аднолькавыя яны па афарбоўцы, вышыні? Чым яны адрозніваюцца? А чым падобныя? Дзе растуць (у цэнтры, па краі клумбы)? і чаму?

Гульнявое практыкаванне “Знайдзі кветку, якую назаву”: прапанаваць дзецям на клумбе знайсці і паказаць кветку (герань, пятунні, аксаміткі, і інш.),

расказаць пра яе знешнім выглядзе.

Рухомая гульня “Садоўнік і кветкі”.

Апісанне гульні: дзеці бяруць на сябе ролю кветак, размяшчаюцца на адным баку клумбы “Хто водзіць – “садоўнік” (адзін з бацькоў альбо старэйшае дзіця) – на супрацьлеглым. Набліжаючыся да кветак, ён вымаўляе словы: “Я іду сарваць кветку, з кветак сплесці вянок”.

Кветкі адказваюць:

Не хотим, чтоб нас срывали,

И венки из нас сплетали.

Мы хотим в саду остаться.

Будут нами любоваться.

З апошнімі словамі дзеці бягуць на іншы бок пляцоўкі, а садоўнік імкнецца злавіць каго-небудзь.

    Паважаныя бацькі!

Сумесны з дзіцем выхадны – гэта час, цалкам прысвечаны любімаму дзіцяці. Хай ён яшчэ раз пераканаецца, што вы жывяце яго інтарэсамі. Паглядзіце

вакол вачыма дзіцяці – колькі цікавага і нязведанага ў нашым свеце! Колькі ўсяго незвычайнага ў самым звычайным маршруце. Зацікавілася ваша дзіця чымсьці, спыніцеся, прыглядзіцеся, разгледзьце і абавязкова абмяркуйце.

свернуть

Маршрут выхаднога дня «Музей гісторыі Клетчыны»

 

Маршрут выхадногп дня

«Музей гісторыі Клетчыны»

Рэкамендавана для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту

«Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна»

 

   Паважаныя  бацькі. Запрашаем вам наведаць музей г. Клецка, які размешчыны па адрасу:

Мінская вобл., г. Клецк, вул.Гагарына, 6

тэл./факс: 8 01793 65 0 68

e-mail: muzeikletsk @ tut . by

    Змест маршруту

1.Што можна разглядзець з дзіцем.

- Пачніце расказ пра горад Клецк. Раскажыце легенду  аб назве горада.

     Жыў на клецкай зямлі жорсткі  князь па мянушцы Клецак. Ён нікому

нічога ніколі не дараваў і з усімі распраўляўся, нават смелы погляд чалавека мог абярнуцца смяротным прысудам. Калі чалавек рабіў нешта не так, як хацелася князю, ён крычаў:

- У Клец яго, на ваду і ланцуг.

Жыхары і празвалі яго Клецак ад гэтага страшнага слова "Клец", але

як бы там ні было ў адзін цудоўны дзень і на яго прыйшло пакаранне.

Вырашыў ён жаніцца, а дзяўчыну выбраў з беднай сям'і. Яна любіла простага сельскага хлопца, але князь не паглядзеў на гэта, забраў яе ў палац і загадаў:

- Праз два дні - вяселле, выбяры вельмі прыгожую вопратку і падрыхтуйся.

- Не пайду за цябе, - горда адказала дзяўчына, - лепш у сырую зямлю, чым

за цябе замуж выйсці.

- Ты што не ведаеш маёй сілы і ўлады? Ды я нагою тупну і зямля размінецца, - закрычаў Клецак і з усёй сілы тупнуў  нагою ў падлогу.

     І цуд! Раптам зямля раступілася і імгненна ўтварылася велізарная яма,

дзяўчына ў імгненне тут жа ператварылася ў невялікую птушачку і бесперашкодна паляцела ў загратаванае вакно, а князь цяжкім каменем пайшоў на дно ямы, якая  імгненна залілася вадою, толькі і паспеў нешта

незразумелае пракрычаць.

     Да раніцы і замак яго зямля праглынула ...

    Доўга потым яшчэ людзі яму на тым месцы называлі Клецаковой. З цягам часу тут быў пабудаваны горад.

- Падышоўшы да музея звярніце ўвагу на артылерыйскія прылады.

- Раскажыце дзіцяці, што такое музей, якія бываюць музеі, як называюцца людзі, якія працуюць у музеі, як называюцца прадметы, якія захоўваюцца ў музеі.

- Растлумачце дзіцяці чаму музей, які вы наведалі, краязнаўчы.

     Профіль музея – гісторыя горада і раёна з самых старажытных часоў да нашых дзён, этнаграфія, краязнаўства.

- У музеі раскажыце, якія прадстаўлены экспанаты:

- прадстаўлены археалагічныя знаходкі даўніх часоў, матэрыялы пра войны,

калекцыя керамікі мінулых гадоў.

2 Якія пытанні можна задаць дзіцяці? - Пацікаўцеся ў дзіцяці, што яму

больш за ўсё спадабалася ў музеі?

- Спытайце як экспанаты трапляюць у музей? Ці ўсе прадметы могуць стаць экспанатамі музея?

(Музейныя экспанаты -гэта не проста прадметы, а прадметы якія дайшлі да

нас з іншага часу і нясуць сабою нейкую каштоўнасць)

- Спытайце ў дзіцяці, як ён думае, хто такі экскурсавод?

- Удакладніце, ці ведае Вашае дзіця правілы паводзін у музеі?

Агульныя правілы паводзін:

 Дзеці павінны паводзіць сябе ў музеі як мінімум гэтак жа, як у любым

грамадскім месцы. Гэта прадугледжвае забарону на:

  • рухомыя гульні;
  • бойкі і барацьбу;
  • свіст або крыкі;
  • гучныя гутаркі;
  • прыём ежы.
  • Яны павінны слухаць тое, што ім кажуць, і запамінаць, а не размаўляць з бацькамі ці сябрамі.

Выдатнай ідэяй будзе набыць памятны сувенір.

3 Пасля экскурсіі па музеі, прапануеце свайму дзіцяці пафантазіраваць і прыдумаць калекцыю для выставы ў музей.

 

 

 

 

свернуть

Маршрут выхаднога дня "Памятныя мясціны майго аграгарадка”

Назва маршрута выхаднога дня –

“Памятныя мясціны майго аграгарадка”

 

   Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: 4-6 гадоў ;       

   Экскурсія:“Да помніка загінуўшым воінам”;

   Месца знаходжвання: аг. Даматканавічы

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна”

 

     Паважаныя мамы і таты!

Самы радасны дзень – гэта выхадны, калі ўся сям'я збіраецца разам! Выхадныя - гэта ўжо свята.

А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі - свята ўдвая! І каб гэтае свята было яркім і незабыўным, прапануем вашай увазе

“Экскурсія да помніка загінуўшым воінам”

Выхаванне падрастаючага пакалення немагчыма без ведання гісторыі свайго народа, яго герояў. У нашым аграгарадку ёсць унікальная магчымасць пазнаёміць дзяцей з помнікам героям Вялікай Айчыннай вайны.

Змест гутаркі з дзіцем у час выхаднога дня

     Спытайце ў дзіцяці, ці ведае ён што-небудзь аб Вялікай Айчыннай вайне.

Раскажыце дзіцяці, што 22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі, дзень, які нельга забыць. У той далёкі летні дзень людзі займаліся звычайнымі справамі. Школьнікі рыхтаваліся да выпускнога вечара. Дзяўчынкі гулялі ў “дочкі – маці”, няўрымслівыя хлапчукі скакалі верхам на драўляных коніках. І ніхто не падазраваў, што мірнае жыццё разбурыць вайна. На нашу Радзіму напалі фашысты, іншаземныя захопнікі. І людзі пайшлі ваяваць - абараняць сваю зямлю. Вельмі многія салдаты і мірныя жыхары загінулі ў час вайны.

      Пацікаўцеся ў дзіцяці: “Што і дзе ты чуў пра вайну? Як ты думаеш, мы павінны памятаць аб тых, хто не прыйшоў з вайны? Як людзі захавалі памяць пра вайну? (пра герояў вайны напісана ў кнігах, вершах, песнях, знята ў фільмах,  пастаўленыя помнікі).

      Раскажыце дзіцяці: “Што такое помнікі? Для чаго іх, узводзяць?” (слова “помнік” паходзіць ад слоў «памяць», «памятаць»).

        Гэта скульптурныя збудаванні, абеліскі. Будуюць іх у гонар якога-небудзь героя вайны або важнай падзеі, каб людзі памяталі гэтых герояў на долю якіх выпаў цяжкі час вайны. Помнік - гэта напамін нам пра тых, хто загінуў у партызанскіх атрадах, на палях бітваў, хто проста не дажыў да Дня Перамогі).

  Дзень Перамогі прыйшоўся на 9 мая 1945 года. З тых часоў мы кожны год адзначаем гэтае свята, успамінаючы ўсіх, хто змагаўся за перамогу.

Майский праздник —

День Победы

Отмечает вся страна.

Надевают наши деды

Боевые ордена.

Их с утра зовёт дорога

На торжественный парад.

И задумчиво с порога

Вслед им бабушки глядят.

(Тимофей Белозеров)

      Спытаеце ў дзіцяці: “А ў нашым аграгарадку Даматканавічы ёсць помнікі  загінуўшым воінам?”

      Вось і мы цяпер прыйшлі на гэта святое, для ўсіх жыхароў нашага аграгарадка месца.

       У цэнтры аграгарадка Даматкагавічы ў парку пахаваныя 18 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

        Звярніце ўвагу дзіцяці,  што на помніку высечаны імёна воінаў і партызан, якія нарадзіліся на Клетчыне, ваявалі і не вярнуліся з вайны (паважаныя бацькі, калі на помніку высечана імя вашага сваяка, раскажыце аб ім).

      Раскажыце дзіцяці, як шануюць памяць аб загінуўшых салдатах падчас вайны? (загінуўшых падчас ВАв людзей успамінаюць хвілінай маўчання, прыносяць да помнікаў вянкі, кветкі, запускаюць салют).

       Спытаеце ў дзіцяці, ці ведае яно, што такое хвіліна маўчання? Як трэба сябе весці ў гэты час? (хвіліна маўчання — сімвалічны рытуал, падчас якога трэба ўстаць і моўчкі ушанаваць памяць аб якой-небудзь трагічнай падзеі і загінуўшых у ім людзей. Хвіліна маўчання, як правіла, доўжыцца менш адной хвіліны).

       Прапануеце дзіцяці ўшанаваць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, ціхенька пакласці да мемарыяла кветкі (калі прадугледзелі гэты момант пры падрыхтоўцы).

        Заклікайце дзяцей ніколі не забываць тых, хто аддаў свае жыцці, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецкіх захопнікаў.

Спасибо Героям, спасибо Солдатам,

Что мир подарили, тогда – в сорок пятом!

Вы кровью и потом добыли Победу.

Вы молоды были, сейчас – уже деды. Мы эту Победу – вовек не забудем!

Пусть мирное солнце сияет всем людям!

Пусть счастье и радость живут на планете!

Ведь мир очень нужен – и взрослым, и детям!

(Ольга Маслова)

     Калі ў вас ёсць родныя бабулі і дзядулі, ці проста суседскі дзядуля, якія жылі ў тыя суровыя дні, вазьміце дзіця і схадзіце павіншаваць іх! Гэта добрая справа - і ветэрану прыемна, і ўрок для дзіцяці.

     Калі ваявалі вашы дзядулі і бабулі, пакажыце іх праўнукам іх фатаграфіі, пажоўклыя з часам, раскажыце іх гісторыю. Растлумачце, што значыць Вечны агонь і чаму ён круглы год гарыць.

     Паглядзіце разам фільмы пра вайну. Абмяркоўвайце смеласць і адвагу, і падкрэслівайце, што подласць, жорсткасць і абыякавасць - дрэнныя якасці. Пра гэта з сучаснымі дзецьмі трэба размаўляць шмат. Яны павінны разумець, што нельга прыніжаць чалавечую годнасць, здраджваць.

     Хлопчыкам будзе цікава вывучыць тэхніку і зброю ваенных гадоў. У гэтым могуць дапамагчы энцыклапедыі, мастацкая літаратура, інтэрнэт. Можна раздрукаваць размалёўкі з танкамі і салдатамі і прапанаваць іх дзіцяці.

    Прачытайце дзецям апавяданні і аповесці аб вайне. Нават калі дзіця ўжо ўмее чытаць, прачытайце аб вайне яму самі. Рабіце націск на асабліва важных момантах. Часам адрывайцеся ад чытання, каб спытаць пра тое, што ён адчувае, як бачыць і разумее прачытаную падзею, або што, на думку дзіцяці, перажываюць у гэты момант героі апавядання.

    Дзяўчынкам можна расказаць пра геройскія подзвігі жанчын, якія выжывалі ў цяжкіх умовах, ды яшчэ і дзяцей выхоўвалі і партызанам дапамагалі.

     Пакажыце прыклад сваім дзецям, як важна памятаць подзвігі салдат, часцяком зусім юных (Марат Казей, Зіна Партнова і інш.), якія аддалі сваё жыццё за наша жыццё і нашу свабоду!

     Паслухайце разам з дзецьмі песні на ваенную тэматыку.

     Разгледзьце карцінкі з выявай ваеннай палявой кухні і сталовых прадметаў (кацялок, лыжка, фляшка...).

 Разам з дзіцем прыгатуйце салдацкую кашу.

     Зрабіце разам з дзіцем паштоўку для ветэрана. Можна намаляваць салют Перамогі. Разам са старэйшымі дзецьмі прапануем зрабіць пілотку з паперы.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                    Майсейчык Л.А.

 

 

свернуть

Маршруты выхаднога дня "Сквер"

Паважаныя бацькі!

 

Прапануем Вам здзейсніць пешую прагулку са сваім дзіцем ў сквер г. Клецка, каб пазнаёміць дзіця з мемарыяльным комплексам савецкім воінам, партызанам, землякам, спрыяць развіццю цікавасці і павагі да роднага горада. Мы спадзяемся, што сумесны паход ўсёй сям'ёй навучыць дзіця любіць сваю Радзіму, выказваць свае пачуцці і перажыванні.

 

Раім вам ўзяць усё неабходнае для прагулкі і адправіцца ў шлях:

 Беларускі партызан:: буклет маршруту выхаднога дня"Сквер" г. Клецка;

 фота камеры або мабільны тэлефон;

 бутэльку з вадою.

 

Перад прагулкаю сумесна з дзіцем абмеркаваць план бяспечнага маршруту, раскажыце яму, што ён можа ўбачыць цікавага, як варта сябе паводзіць у грамадскіх месцах.

 

Рэкамендуем Вам азнаёміцца з кароткім зместам маршруту выхаднога дня "Сквер".

 

 

 

   Падчас прагулкі рабіце сумесныя фатаграфіі або відэаролікі. Вы зможаце падзяліцца ўражаннямі аб цікавай і пазнавальнай прагулцы з іншымі сем'ямі!

Мемарыяльны комплекс, прысвечаны ВАВ

Прыйшоўшы да месца прызначэння, Рэкамендуем пазнаёміць дзіця з першым пунктам нашага маршруту- Мемарыяльным комплексам савецкім воінам, партызанам і клятчанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Архитектурно-скульптурный комплекс включает в себя:

  • Асноўны кампазіцыйны акцэнт мемарыяла-3-х каланіраваныя пілоны, аб'яднаныя 3-ма блокамі, што сыходзяцца ў цэнтры;

Прамавугольны пагорак-магілу, перад якім размешчаны Вечны агонь; Пяць бетонных блокаў + гарызантальны блок, якія знаходзяцца па розныя бакі алеі, якая вядзе да пілоны.

Перад тым, як азнаёміць дзіця з гісторыяй стварэння комплексу, пацікаўцеся ў яго, ці ведае ён:

o як называецца вайна, перамогу ў якой мы святкуем 9 Мая? (Вялікая Айчынная вайна);

o якая дзяржава напала на нашу краіну? (Фашысцкая Германія);

o як мы цяпер называем людзей, якія прайшлі вайну і дажылі да нашых дзён? (Ветэран);

o як можна даведацца ветэрана? (Гэта пажылы чалавек, у форме, з ўзнагародамі);

o што мы павінны зрабіць, калі 9 Мая сустрэнем ветэрана? (Павіншаваць са святам, падзякаваць).

Растлумачце дзіцяці, што за гады вайны загінула шмат нашых землякоў, дзякуючы подзвігу якіх цяпер мы можам жыць мірна. Менавіта таму памяць аб гэтых падзеях увекавечана пры дапамозе стварэння дадзеных мемарыяльных комплексаў.

Звярніце ўвагу дзіцяці на мемарыяльны комплекс савецкім воінам, партызанам і клятчанам, якія загінулі ў гады ВАВ. Раскажыце, што ён быў адкрыты ў Клецку ў 1975 годзе. Вышыня мемарыяльнага комплексу-14,5 м. Комплекс размешчаны на Г-вобразнай пляцоўцы. Асноўны кампазіцыйны акцэнт мемарыяла-3-х каланіраваныя пілоны, аб'яднаныя 3-ма блокамі, што сыходзяцца ў цэнтры. На знешніх баках блокаў вобразы асоб ваяра, Партызана і жанчыны, як сімвал адзінства народа, самааддана які змагаўся з фашызмам.

 

Пакажыце дзіцяці прастакутны пагорак-магілу, які знаходзіцца перад пілонамі, у ўхіл якога ўрэзана мемарыяльная сцяна з прозвішчамі воінаў, што загінулі пры вызваленні клёцка.

Перад сцяной у пятиконцовой рэльефнай окоймовке-Вечны агонь. Разгледзьце з дзіцем Вечны агонь, удакладніце, ці ведае ён, чаму агонь называюць " вечным?». Растлумачце, што гэта пастаянна падпалены агонь, сімвалічна знамянуе сабой урачыстую памяць народа пра загінулых герояў, змагароў за свабоду, за гонар Радзімы.

 

Пачытайце дзіцяці верш "Вечны агонь".

Над могилой, в тихом парке

Расцвели тюльпаны ярко. Вечно тут огонь горит,

Тут солдат советский спит.       

Мы склонились низко-низко

У подножья обелиска,

Наш венок расцвёл на нём

 Жарким, пламенным огнём.                                       

 

Мир солдаты защищали,

 Жизнь за нас они отдали. Сохраним в сердцах своих

 Память светлую о них!

Как продолжение жизни солдат

 Под звёздами мирной державы Цветы на ратных могилах горят

Венками немеркнущей славы. (Д.Чибисов) 

 

 

 

Ад плошчы да пілонаў вядзе алея. З левага боку размешчаны пяць бетонных блокаў з дошкамі, на якіх выбіты надпісы - назвы вайсковых частак і партызанскіх злучэнняў, якія вызвалялі раён ад гітлераўскіх захопнікаў. Можна разгледзець бетонныя блокі, прапанаваць дзіцяці злічыць іх.

      З правага боку перад алеяй-гарызантальны бетонны блок з надпісам, прысвечанай жыхарам Клецкага раёна, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рэкамендуем разгледзець яго з дзіцем.

 

        Разам з дзіцем Знайдзіце і разгледзьце лаўкі ў скверы, пасядзіце ў цені дрэў, адпачніце, палюбуйцеся прыгажосцю прыроды, прапануеце паглядзець музычны кліп на ваенную тэматыку «аб той вясне». Пасля прагляду, спытайце ў дзіцяці, аб чым была дадзеная песня.

 

 

У дадатак, можна прапанаваць дзіцяці пагуляць у гульню " разведчыкі, парад, засада». Па камандзе «Парад " дзіця ідзе парадным крокам, высока падымаючы калені. Па камандзе "разведчыкі" ідзе асцярожна, сагнуўшыся. Па камандзе "Засада" дзіця прысядае і не варушыцца.

Памятны знак у гонар В. І. Алешка

Прайдзіцеся з дзіцем па скверы. Звярніце ўвагу на памятны знак у гонар Вячаслава Іосіфавіча Алешкі, які з 1973 па 1983 гады з'яўляўся першым сакратаром раённага камітэта партыі.

Разгледзьце з дзіцем памятны знак. Раскажыце, што Вячаслаў Іосіфавіч Алешка быў ініцыятарам стварэння ў Клецку мемарыяльнага комплексу савецкім воінам, партызанам і клятчанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вячаслаў Іосіфавіч лічыў вельмі важным, каб у гэтым мемарыяле была ўвекавечана памяць не толькі якія склалі галовы ў баях пры вызваленні горада, але і не забытыя імёны яго 7 250 жыхароў, якія загінулі ад фашысцкіх карнікаў за гады вайны. Сімвалічна, што гэта падзея прайшло ў дзень, калі Беларусь адзначае Дзень Перамогі.

       Аўтары памятнага знака ў сваёй кампазіцыі зрабілі адсылку да захаплення В. І. Алешка фатаграфіяй, якой ён прысвяціў больш за 40 гадоў жыцця.

 Бусел, які лунае ў мірным беларускім небе, з'яўляецца сэнсавым цэнтрам кампазіцыі, не раз станавіўся аб'ектам натхнення для фотаработ Вячаслава Іосіфавіча.

 

 

Інсталяцыя " Клецк-цэнтр Зямлі»

Завяршальным пунктам вашага падарожжа будзе нядаўна збудаваная інсталяцыя "Клецк-цэнтр Зямлі". Прапануеце дзіцяці разгледзець інсталяцыю, расказаць пра ўбачанае.

 

 

 

Завяршэнне маршруту

 

Пасля прагулкі распытаеце дзіцяці пра ўражанні, хай ён раскажа, што яму спадабалася і запомнілася на прагулцы ў скверы. Прапануеце свайму дзіцяці намаляваць малюнак на ваенную тэматыку (напрыклад, кветкі для пераможцаў і салют перамогі) або зрабіць арыгамі, пагуляць у гульні.

 

Прыклады гульняў:

  1. Гульня "мемарыяльны комплекс".

Мэта: замацаванне уяўленняў аб асноўных славутасцях малой радзімы, развіццё ўвагі, ўяўлення, дробнай маторыкі рук, выхаванне цікавасці да помнікаў архітэктуры.

Абсталяванне: канструктар Лега.

Ход гульні:

Прапануецца пабудаваць мемарыяльны комплекс з канструктара Лега. Можна ўзяць 3 набору розных дэталяў. Збіраем пілоны на хуткасць, хто хутчэй збярэ, той і выйграў.

  1. Гульня «Вечны агонь».

Мэта: замацаванне уяўленняў аб форме Вечнага агню, развіццё ўвагі, хуткасці рэакцыі, выхаванне гонару за смеласць і мужнасць загінуўшых воінаў.

Абсталяванне: накрэсленыя схемы Вечнага агню, які складаецца з геаметрычных фігур, 2 канверта з каляровымі дэталямі для схемы

Ход гульні:

Дзіцяці і даросламу ўручаюцца лісты з накрэсленай схемай і канверты з каляровымі дэталямі для схемы. Па сігнале неабходна выкласці на схеме каляровы малюнак. Выйграе той, хто першым справіўся з заданнем.

  1. Гульня «Сігнал».

Мэта: развіццё увагі, каардынацыі рухаў, цікавасці да прафесіі ваенных, выхаванне паважлівага стаўлення да людзей розных прафесій.

Абсталяванне: сцяжкі чатырох колераў: чырвоны, сіні, блакітны, зялёны.

Ход гульні:

У дарослага чатыры сцяжкі. Дзіця-«ваенны» глядзіць на сцяжкі і выконвае пэўныя руху. Дарослы падняў блакітны сцяжок-дзіця - «лётчык» бегае, «лётае» на самалёце, рукі - "крылы" ў бакі. Сіні сцяжок-дзіця - "марак" бегае на носочках, разводзячы рукамі "хвалі". Зялёны сцяжок-дзіця - "выведнік" поўзае па-пластунску. Чырвоны сцяжок-дзіця - "ваенны" крычыць ўра!!!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

 

 

«Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна»

 

 

 

 

 

 

 

Маршрут выхаднога дня «Сквер»

 

 

 

 

 

 

Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці – 4 – 6 гадоў

Месца размяшчэння: Мінская вобл., г. Клецк, вул. Леніна

 

свернуть
Маршрут выхаднога дня "Парк"
Маршрут выхаднога дня "Вандроўка да сажалкі"
Маршрут выхаднога дня "Скарбы летняга лесу"
Маршрут выхаднога дня "Залатыя каласы хлебнага поля"
Маршрут выхаднога дня "Чытайце разам - у бібліятэццы і дома"