Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Тэматычны дзень "Дзень народнага адзінства"

16.09.2022

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна”

План правядзення тэматычнага дня  “Дзень народнага адзінства”

 

п/п

Назва мерапрыемства

1.

 Гутарка “Сімволіка Рэспублікі Беларусь. Карта Рэспублікі Беларусь”

"Спявае гімн разам"

2.

Развіваючая гульня “Збяры пазлы” (прадпрыемствы Беларусі)

3.

Прагляд відыяроліка пра Мінск

4.

Музычная забава “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”

 

свернуть

Тэматычны дзень: “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”

ДЗЯРЖАЎНЫЯ СІМВАЛЫ. ГЕРБ. СЦЯГ. ГІМН

Канспект занятка па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура

маўленчых зносін” з дзецьмі старэйшай групы (5 – 6 гадоў)

Праграмныя задачы:

фарміраваць лексіка-граматычны лад маўлення; практыкаваць ва ўжыванні

прыназоўнікаў у, з, на, пад, для і складанні сказаў з імі; дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе і ліку; практыкаваць у пабудове пытанняў з дапамогай часціцы ці; актывізаваць слоўнік дзяцей па тэме;

развіваць увагу, гаворку і камунікатыўныя ўменні; выхоўваць гонар за сваю краіну, павагу да яе сімвалаў.

Матэрыял і абсталяванне: тэлевізар; малюнкі: каласы, кветкі канюшыны, кветкі ільну, зорачка, сонейка, стужачка; чароўная скарбонка; карткі-схемы; кубiк з часціцай ці, журавель, званочкі на кожнае дзіця і выхавальніка.

Папярэдняя работа: гутаркі, разгляданне герба i сцяга, завучванне вершаў, скарагаворак, чыстагаворак.

Ход занятка.

У час занятка выхавальнік выконвае ролю Дзеда Усяведа.

Дзед Усявед. Шчыра ўсіх я вас вітаю

І здароўя ўсім жадаю!

Не стойце, дзеткі, ля дзвярэй

Вы праходзьце весялей.

(Выхаванцы пад беларускую народную мелодыю праходзяць у групу)

Дзед Усявед. Мне хочацца пазнаёміцца з вамі бліжэй, і я запрашаю вас

да стала са званочкамі (дзеці размяшчаюцца свабодна каля Дзеда Усяведа).

Спачатку званочак зазвініць у хлопчыкаў.

- Званочак зазвініць у дзяўчынак.

- Званочак зазвініць у таго, хто любіць падарожнічаць.

- А зараз зазвініць званочак у таго, хто любіць пазнаваць нешта новае.

Дзед Усявед. А цяпер звініць мой званочак. Сёння я хачу запрасіць вас

у падарожжа і расказаць шмат новага пра нашу краіну.

Дзед Усявед. (звяртаецца да жураўля)

Жура – жура – журавель!

Аблятаў ты сто зямель.

Аблятаў, абхадзіў

Свае крылы натрудзіў.

Мы спытаем жураўля.

Дзеці. - Дзе найлеппая зямля?

Дзед Усявед. Журавель нам у адказ:

- Няма лепшай, як у нас!     Пл. Варанько

Дзед Усявед. Раскажы (імя дзіцяці) , што такое радзіма для цябе? (Дзіця выбірае картку-схему і расказвае)

Гэта квітнеючы

Луг васільковы

Свежы і чысты

Водар дубровы.

Дзед Усявед. А для цябе (імя дзіцяці), што такое радзіма? (Дзіця выбірае картку-схему і расказвае)

Гэта расінкі

На кветках ружовых

І павуцінкі

У галінках яловых.

Дзед Усявед. А для цябе (імя дзіцяці), што такое радзіма? (Дзіця выбірае картку-схему і расказвае)

Бераг высокі

У звілістай рэчкі

А ў рэчцы – аблокі

Нібы авечкі.

Дзед Усявед. А для цябе (імя дзіцяці), што такое радзіма? (Дзіця выбірае картку-схему і расказвае)

Ласкавае сонца

Шумлівыя дрэвы

У небе бясконцым

Птушыныя спевы.

Дзед Усявед. А для цябе (імя дзіцяці), што такое радзіма? (Дзіця выбірае картку-схему і расказвае)

Усё тое, што сэрцу

Так блізка і міла

Усё гэта завецца

Маёю радзімай.

                    М.Маляўка

Дзед Усявед. Сення мы з вамі адправімся ў падорожжа па краіне ў якой

жывём. Мы з вамі пойдзем пешшу. А каб весялей было ісці, будзем

прагаварваць (дзеці рухаюцца і прыгаворваюць).

Фізкультхвілінка (з фальклору)

Сцежачка крывенькая,

Ножанькі маленькія,

Сцежачка ішла, ішла

І куды нас прывяла?

Прысядзьце, калі ласка, на пагорачку ды раскажыце чыстагаворачку

(Чыстагаворка на вымаўленне гука “с”).

Са – са – са – на траве блішчыць раса.

Су –су –су – кветкі я ў руках нясу.       

Сы – сы – сы – у полі спеюць каласы.

Дзед Усявед. Сімвалам нашай дзяржавы з’яўляецца герб. Давайце збяром у гэту цудоўную скарбонку словы – прадметы, якія раскажуць нам пра герб (карта Беларусі, чырвоная зорачка, промні сонца, хлебныя каласы, кветкі канюшыны, кветкі лёну, чырвона-зялёная стужачка, зямны шар).

Дзед Усявед. Дапамажыце мне сказаць правільна.

Моўная гульня “Складзі сказ правільна”

Мэта: развіваць звязнае маўленне, замацоўваць уменне правільна будаваць

сказы, развіваць слыхавую ўвагу.

Дыдактычны матэрыял: слайд, на якім намалявана карцінка і словы пад ёю.

Гульнявыя правілы: скласці правільна сказ з гэтых слоў.

Ход гульні: Дарослы паказвае дзецям картку, на якой намалявана карцінка і

чытае словы пад ёю. Затым прапануе скласці правільна сказ з гэтых слоў.

Картка 1: Адзенне, лён, з, робяць (Адзенне робяць з лёну),

Картка 2: Канюшына, для, вырошчваць, жывёла (Канюшыну вырошчваюць

для жывёлы),

Картка 3: Каласы, у, збіраць, снапы (Каласы збіраюць у снапы),

Картка 4 : Зорка, на, ззяць, герб, высока (Зорка ззяе на гербе высока),

Картка 5: Зямны шар, пад, промні сонца ( Зямны шар пад промнямі сонца).

Дзед Усявед. Мы адпраўляёмся далей у падарожжа па нашай краіне

(дзеці рухаюцца і прыгаворваюць).

Фізкультхвілінка (з фальклору)

Сцежачка крывенькая,

Ножанькі маленькія,

Сцежачка ішла, ішла

І куды нас прывяла?

Прысядзьце, калі ласка, на пагорачку ды раскажыце скарагаворачку (Дзеці

вымаўляюць скарагаворку).

Шпачок

Пайшоў шпак на шашу

Знайшоў шапку малышу.

Цудоўная шапка

Дзякуй табе, татка.

                                   В.Вітка

Дзед Усявед. У нас ёсць сцяг. Гэта сімвал нашай дзяржавы. Адкажыце

мне на пытанне, дзе мы яго павесім? (на сцяне, пасярэдзіне сцяны, у куточку,

над вокнамі, на даху, каля герба, каля дзвярэй).

Дзед Усявед. А цяпер паспрабуем задаць пытанне свайму суседу

выкарыстоўваючы маленькае слова ці (паказвае кубiк з часціцай ці).

Дзед Усявед. Запытайся (імя дзіцяці) ў свайго суседа пра колькасць

колераў на сцягу (Дзіця задае пытанне і перадае кубік свайму суседу).

- Ці ведаеш ты,колькі колераў на сцягу?

Дзед Усявед. Запытайся (імя дзіцяці) ў свайго суседа пра значэнне

чырвонага колеру? (Дзіця задае пытанне і перадае кубік свайму суседу).

- Ці ведаеш ты,што азначае чырвоны колер?

Дзед Усявед. Запытайся (імя дзіцяці) ў свайго суседа пра значэнне

зялёнага колеру? (Дзіця задае пытанне і перадае кубік свайму суседу).

- Ці ведаеш ты,што азначае зялёны колер на сцягу?

Дзед Усявед. Запытайся (імя дзіцяці) ў свайго суседа пра значэнне

белага колеру (Дзіця задае пытанне і перадае кубік свайму суседу).

- Ці ведаеш ты, што азначае белы колер на сцягу?

Дзед Усявед. Запытайся (імя дзіцяці) ў свайго суседа пра назву

незвычайнага малюнка (Дзіця задае пытанне і перадае кубік свайму суседу).

- Ці ведаеш ты, як называецца малюнак на сцягу?

Дзед Усявед. Адкажыце калі ласка, яшчэ для чаго такі ўзор (беларускі

арнамент)?

Дзеці. Для сурвэткі, для хусцінкі

І на фартук для Марынкі.

Дзед Усявед. А яшчэ для чаго такі ўзор (беларускі арнамент)?

Дзеці. Для талеркі, на спарыш,

На збанок і на гладыш.

Дзед Усявед. А яшчэ для чаго такі ўзор? (беларускі арнамент)?

Дзеці. На каструлю і на вазу

На ўсе кубачкі адразу.

Дыферэнцыяцыя па падгрупам.

Дзед Усявед. А зараз я прапаную дзецям, у якіх кветкі канюшыны

паспрабаваць пераканаць мяне ў тым, што герб нашай дзяржавы самы

прыгожы (Дзеці першай падгрупы выбіраюць малюнкі і распавядаюць).

Каласы на гербе –

(хлебныя, калючыя, жоўтыя, спелыя, поўныя, ураджайныя).

Кветкі канюшыны на гербе – (ружовыя, духмяныя, прыгожыя, лугавыя,

пышныя).

Кветкі ільну на гербе – (блакітныя, прыгожыя, маленькія, палявыя, пяшчотныя).

Зорачка на гербе – (чырвоная, маленькая, ваенная, бліскучая, пяцікантовая).

Сонейка на гербе – (прамяністае, цёплае, ласкавае, залатое, яркае).

Стужачка на гербе – (доўгая, каляровая, вузкая, , гладкая, шаўковая).

А дзеці, у якіх кветкі ільну паспрабуюць пераканаць мяне ў тым, што

добра ведаюць назвы колераў на белорусской мове (Дзеці другой падгрупы

выбіраюць колер і называюць яго на белорусской мове).

Дзед Усявед. Мы адпраўляёмся далей у падарожжа па нашай краіне

(дзеці рухаюцца і прыгаворваюць)

Фізкультхвілінка (з фальклору)

Сцежачка крывенькая,

Ножанькі маленькія,

Сцежачка ішла, ішла

І куды нас прывяла?

Дзед Усявед. Ёсць яшчэ адзін важны сімвал нашай краіны – гэта гімн.

Гімн - урачыстая песня. Дзе можна пачуць дзяржаўны гімн? (адказы

дзяцей). Кожную раніцу з гімна пачынаецца новы дзень, яго можна пачуць

на спартыўных спаборніцтвах, алімпіядах ў моманты ўзнагароджання, у

школах у пачатку навучальнага года.

Дзед Усявед. Музыка гімна павольная і велічная. У ёй спяваецца пра

каханне да Радзімы, пра павагу да яе гісторыі, пра надзею на добрую

будучыню. Як слухаюць гімн? (адказы дзяцей). Гімн заўсёды спяваюць і

слухаюць стоячы. Пры выкананні гімна ўсе прысутныя ўстаюць, а мужчыны

здымаюць галаўныя ўборы, ваенныя аддаюць чэсць ці салютуюць зброяй.

Дзед Усявед. Усе людзі праяўляюць павагу да гэтага сімвала. Давайце

і мы ўстанем і ўважліва праслухаем гімн Рэспублікі Беларусь (гучыць

аўдыёзапіс дзяржаўнага гімна муз.Н,Сакалоўскага, сл. М.Клімковіча,

У.Карызны).

Дзед Усявед. Наша падарожжа скончылася. Запрашаю вас да стала са

званочкамі (Дзеці размяшчаюцца свабодна каля Дзеда Усяведа).

- Няхай званочак зазвініць у таго, хто даведаўся нешта новае пра сцяг.

- Што новага даведаўся …(імя дзіцяці)?

- А зараз званочак зазвініць у таго, каму было цікава на занятку?

- Што цікавага было для … (імя дзіцяці)?

- А зараз званочак зазвініць у таго, каму было цяжка на занятку?

- Што не атрымлівалася ў … (імя дзіцяці)?

Дзед Усявед. А цяпер звініць мой званочак. Паслухайце, што я хачу

вам сказаць. Вы - маленькія беларусы. Вы можаце зрабіць нашу краіну

моцнай і магутнай, калі будзеце любіць сваіх сяброў, сваіх блізкіх, сваю

радзіму. Давайце паглядзім, адзін на аднаго, ўсміхнёмся і дружна скажам

«Калі дружба вялікая - будзе Радзіма моцная!»

ЛІТАРАТУРА:

  1. 1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск: НІА, 2019
  2. Давідовіч А. Л. Свет, у якім я жыву: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / А.Л. Давідовіч, А. І., А. І. Смолер. – Мінск: НІА, 2020
  3. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыі / Н.С.Старжынская, Д. М.Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2008

Нерэгламентаваная дзейнасць.

  1. Зносіны.
  • Расказ “Мая Радзіма Беларусь”. Мэта: пашырыць уяўленні выхаванцаў пра Беларусь, беларусаў, дзяржаўную сімволіку. 
  • Гутарка “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”. Мэта: развіццё умення выхаванцаў падтрымліваць дыялог, замацаванне ўяўлення аб ахове прыроды ў нашай краіне.
  1. Гульнявая.
  • Дыдактычная гульня “Збяры карту Рэспублікі Беларусь”. Мэта: развіццё мыслення, увагі, памяці.
  • “Упрыгож адзенне”. Мэта: замацаванне ўяўленняў пра віды беларускага арнаменту, уменне складаць арнамент з аддзельных элементаў.
  • “Я – Беларусь, ты – мая частка”. Мэта: развіццё мысленне, памяці, звязнай мовы.
  • Беларускія народныя гульні: “ Проса”, “Міхаська”, “Дзядуля-ражок”, Гарлачык”. Мэта: развіццё хуткасці, спрыту, увагі, памяці; выхаванне арганізаванасці, самастойнасці.
  1. Пазнавальна-практычная. Знаёмста і разглядванне карты Рэспублікі Беларусь. Мэта: выхаванне цікавасці і любві да роднай краіны, гарадоў.
  2. Мастацкая.
  • Чытанне верша А.Вольскага “Беларусь мая Радзіма”, расказа С. Тарасава “Адкуль пайшлі беларусы”. Мэта: развіццё ўмення разумець змест твораў.
  • Расказванне беларускіх народных казак “Жаронцы”, “Не сілай, а розумам”. Мэта: развіццё ўмення эмацыянальна пераказваць казку, захоўваючы паслядоўнасць зместа.
свернуть

Нерэгламентаваная дзейнасць

 

Нерэгламентаваная дзейнасць.

  1. Зносіны.
  • Расказ “Мая Радзіма Беларусь”. Мэта: пашырыць уяўленні выхаванцаў пра Беларусь, беларусах, дзяржаўнай сімволіцы.
  • Гутарка “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”. Мэта: развіццё умення выхаванцаў падтрымліваць дыялог, замацаванне ўяўлення аб ахове прыроды ў нашай краіне.
  1. Гульнявая.
  • Дыдактычная гульня “Збяры карту Рэспублікі Беларусь”. Мэта: развіццё мыслення, увагі, памяці.
  • “Упрыгож адзенне”. Мэта: замацаванне ўяўленняў пра віды беларускага арнаменту, уменне складаць арнамент з аддзельных элемментаў.
  • “Я – Беларусь, ты – мая частка”. Мэта: развіццё мысленне, памяці, звязнай мовы.
  • Беларускія народныя гульні: “ Проса”, “Міхаська”, “Дзядуля-ражок”, Гарлачык”. Мэта: развіццё хуткасці, спрыту, увагі, памяці; выхаванне арганізаванасці, самастойнасці.
  1. Пазнавальна-практычная. Знаёмстав і разглядванне карты Рэспублікі Беларусь. Мэта: выхаванне цікавасці і любві да роднай краіны, гарадоў.
  2. Мастацкая.
  • Чытанне верша А.Вольскага “Беларусь мая Радзіма”, расказа С. Тарасава “Адкуль пайшлі беларусы”. Мэта: развіццё ўменя разумець змест твораў.
  • Расказванне беларускіх народных казак “Жаронцы”, “Не сілай, а розумам”. Мэта: развіццё ўмення эмацыянальна пераказваць казку, захоўваючы паслядоўнасць зместа.
свернуть

Тэматычны дзень: "Дзень Перамогі"

     Дзіця і грамадства.  Тэма: “Дзень Перамогі”.                          Канспект № 23

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні пра:  дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, прымаць удзел ў падрыхтоўцы і святкаванні.

Развіваць пазнавальныя працэсы (цікаўнасць). Выхоўваць культуру талерантнасці (памяркоўнасць).  

Абсталяванне. Тэлевізар з прэзінтацыяй карцінак “Дзень Перамогі”.

Ход занятку. У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі - свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. 9 мая 1945 года савецкі народ перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Яна доўжылася 1418 дзён і начэй і пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года. У першыя дні вайны варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады. Першымі ворага сустрэлі пагранічнікі, але ніводная з застаў не здалася ворагу і не пакінула свой участак без загаду. Стойка трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва. 14 ліпеня пад Оршай супраць ворага былі ўпершыню прыменены савецкія рэактыўныя ўстаноўкі "Кацюша". Супраціўленне, аказанае ворагу ў баях на тэрыторыі Беларусі, дало магчымасць сарваць нямецкія планы імклівага наступлення на Маскву.

     Аднак, нягледзячы на праяўленыя мужнасць і гераізм, тэрыторыя Беларусі да пачатку верасня 1941 года была акупіравана немцамі. Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася небывалае па сваёй масавасці і моцы супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух, у якім за гады Вялікай Айчыннай удзельнічалі больш за 374 тыс. партызан, больш за 70 тыс. чалавек налічвала антыфашысцкае падполле. У партызанскіх атрадах разам з беларусамі змагаліся прадстаўнікі розных народаў Савецкага Саюза і антыфашысты з еўрапейскіх краін.

    У гады вайны існавала каля 30 партызанскіх зон, тэрыторыю якіх немцам так і не ўдалося акупіраваць. Так, Клічаўская партызанская зона кантралявалася партызанамі з сакавіка 1942 года і да пачатку 1944-га займала тэрыторыю да 3 тыс. кв. км, дзе пад абаронай 18 тыс. партызан ўкрывалася больш за 70 тыс. мірных жыхароў. Полацка-Лепельская партызанская зона была створана восенню 1942-га і да канца 1943 года ахоплівала 1220 населеных пунктаў, больш за 73,5 тыс. мірнага насельніцтва. Тэрыторыя была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на ёй была адноўлена савецкая ўлада. Зону ўтрымлівалі 16 партызанскіх брыгад, яна заставалася пад кантролем партызан амаль да поўнага вызвалення Беларусі ад акупантаў.

      Беларусы - адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Гітлераўцы правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, у час якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі. Трагічным сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва стала вёска Хатынь, у якой былі забіты 149 жыхароў і спалены 28 двароў. Лёс Хатыні падзялілі 618 вёсак, 188 з іх не былі адноўлены.

        На тэрыторыі Беларусі існавала амаль 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прамусовага ўтрымання насельніцтва. Сярод іх чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці Трасцянец, дзе былі знішчаны больш за 200 тыс. чалавек.

        У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 млн савецкіх ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. За мужнасць і гераізм больш за 300 тыс. з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 444 воінам прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза, з іх 88 удзельнікам падполля і партызанскага руху ў Беларусі, 70 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы - двойчы Героямі Савецкага Саюза.

        Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Вялізныя былі людскія страты. Паводле даных сучасных даследчыкаў, за гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі ад 2,5 да 3 і больш мільёнаў жыхароў Беларусі.

      Восенню 1943 года пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 23 верасня быў вызвалены Камарын - першы раённы цэнтр на тэрыторыі Беларусі. Да канца верасня былі ачышчаны ад акупантаў Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Мсціслаў, Крычаў, а 26 лістапада войскі Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К.Ракасоўскага ўзялі Гомель. Асабліва часта салюты перамогі ў гонар вызвалення беларускіх гарадоў загучалі летам 1944 года ў час аперацыі "Баграціён", калі войскамі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў ва ўзаемадзеянні з партызанскімі атрадамі, брыгадамі і злучэннямі была разгромлена нямецкая група армій "Цэнтр" і поўнасцю вызвалена Беларусь.

       Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Міжнародная канферэнцыя, скліканая 27 красавіка 1945 года ў Сан-Францыска для стварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін - заснавальніц гэтай міжнароднай арганізацыі.

      У Беларусі памяць пра Вялікую Айчынную вайну захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. За праяўленыя масавыя гераізм і мужнасць у барацьбе супраць агрэсараў сталіцы Беларусі гораду Мінску ў ліку 12 гарадоў былога Савецкага Саюза было прысвоена ганаровае званне горада-героя. Званне крэпасці-героя атрымала Брэсцкая крэпасць. Узнагародамі адзначаны іншыя гарады Беларусі. Аб ахвярах вайны і подзвігу народа сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі, мемарыяльныя комплексы, Курганы Славы. У Беларусі іх амаль 6 тыс. Важнай навуковай і культурнай установай з'яўляецца Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

       Помнікам подзвігу беларускага народа стаў 146-томны збор гісторыка-дакументальных хронік "Памяць", у выданні якога прымала ўдзел Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны шматлікія творы літаратуры і мастацтва. У гонар знамянальных падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Паўсюль вядзецца работа па паляпшэнні ўмоў жыцця ветэранаў вайны.

       У летапісе Беларусі не было бітвы больш бязлітаснай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, уратаваў чалавецтва ад нацызму. Памяць пра страшную вайну і Вялікую Перамогу не можа згаснуць: яна навекі ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога - вечная крыніца болі і горычы, гонару і славы беларускага народа.

  • Якое свята будзе хутка азначацца ў нашай краіне? Што цікавага вы даведаліся сёння на занятку?

Канспект па аплікацыі: “Паштоўка да свята Перамогі”.

Праграмныя задачы. Малодшы ўзрост: фарміраваць уменне выхаванцаў прымяняць тэхніку абрыванне для стварэння салюта.

Сярэдні ўзрост: фарміраваць уменне адлюстроўваць прадметы (голубя) з дапамогаю аплікацыі; удасканальваць уменне карыстацца нажніцамі, рабіць прамыя надрэзы.

Старшы ўзрост: фарміраваць уменні і навыкі выразаць разнастайныя формы, размяшчаць іх на лісце ў пэўным парадку.

      Развіццё дробнай маторыкі, каляровае ўспрыманне, цікавасць да аплікацыі. Выхоўваць акуратнасць у працы з клеем, пэндзлікам, сурвэткай; выхоўваць патрыятычныя пачуцці да сваёй Радзімы.

Матэрыял і абсталяванне: клей, пэндзлікі, цыраты, сурвэткі, гатовыя сцяжкі (сярэдняя і старшая група), образецы гатовых работ, нажніцы (сярэдняя і старшая група), голуб выразаны з белай паперы (сярэдняя група), намаляваны контур голубя на белай паперы, каляровая папера аранжавага і чорнага колеру (старшы ўзрост).

Ход занятку.

Чытанне верша Г Шапіра «Дзень Перамогі»

День Победы! День Победы!

На парад мы все идем.

День Победы! День Победы!

Красные флажки несем.

День Победы! День Победы!

Отмечает вся страна!

День Победы! День Победы!

Ведь она у нас одна!

Мы несем флажки с цветами

В самый мирный день в году.

Никогда не знайте, дети,

Про войну и про беду!

- Аб якім свяце ідзе гаворка ў вершы?

- Куды ідзе ўвесь народ?

- Што нясуць дзеці?

- А вы пойдзеце на парад? Што вы возьмеце ў рукі? А яны ў вас ёсць?

Паглядзіце, у якой паслядоўнасці я буду адлюстроўваць голуба на сцяжку. У першую чаргу, я трошкі нажніцамі надрэжу хвосцік і крылца, каб стварыць вобраз пярынак. Прыбярэм іх у бок. Затым бяру саму птушачку, кладу на цырату, наношу клей па краях, прыляпляю, прыбіраю рэшткі клею сурвэткай. Потым бяру крылца, наношу клей на тое месца, дзе мы не рэзалі, і прыляпляю такім вось чынам. І, у апошнюю чаргу, прыляпляю хвосцік і малюю вочы каляровым фламатрарам. Выхаванцы старэйшага ўзросту выражуць голубя і стужачку. Нарэзаць з каляровай паперы аранжавыя і чорныя палоскі і прыляпіць іх да сцяжка  (у адпаведным парадку). Вось так мы ўпрыгожылі наш святочны сцяжок.

     Але перш чым прыступіць да працы, мы крыху адпачнем І разамнёмся. Пагуляем.

Хлоп! Раз, еще раз

Мы похлопаем сейчас.

А потом скорей-скорей

Хлопай-хлопай веселей!

Пальчик о пальчик тук да тук,

Хлопай, хлопай, хлопай!

Пальчик о пальчик тук да тук,

Топай, топай, топай!

Малодшы ўзрост. Прапанаваць выхаванцам зрабіць паштоўку з адлюстраваннем салюта.

  • Для гэтага нам спатрэбіцца ўзяць кавалачкі рознакаляровай паперы і прыклеіць да ліста паперы. (паказ спосабу выканання).

Замацаваць правілы карыстання клеям.

Самастойная работа, індывідуальная дапамога.

 

Вынік заняткі:

Выхавальнік: Якія вы малайцы, як у вас прыгожа атрымалася. Цяпер мы з вамі ведаем, што чорна – аранжавыя стужачкі – гэта сімвал памяці аб перамозе нашай краіны ў Вялікай Айчыннай вайне.  Аранжавы-гэта колер агню, а чорны – колер пораху. Голуб – свабоды. А салют – радасць.

Выхавальнік: Малайцы! Вы сёння сваімі рукамі стварылі сімвал, часцінку Перамогі. Віншуем усіх з надыходзячым святам Вялікай Перамогі!

нявая

 дзейнасць

Гульні з будаўнічым матэрыялам “Цягнік”, “Танк”, “Самалёт”.

Мэта: замацоўваць уменне канструяваць з будаўнічага матэрыяла ваенны транспарт па схеме.

Дыдактычная гульня “Абаронцы Айчыны”

Мэта: замацаванне ўяўленняў дзяцей пра асаблівасць ваеннай службы і неабходных умовах яе паспяховага здзяйснення; выхаванне пачуцця гонару за абаронцаў айчыны.

 

Мастацкая дзейнасць

 

Чытанне вершаў “Ля вечнага агню” М.Пазнякова, “Дзе хаваецца вайна?”        В.Віткі

Мэта: прывіццё патрыятычных пачуццяў праз літаратурныя творы.

 

Працоўная дзейнасць

 

Сумесная працоўная дзейнасць на пляцоўцы “Працоўны дэсант”

Мэта: фарміраванне станоўчых адносін да сумеснай працоўнай дзейнасці.

 

 

свернуть