Фізкультурнае свята "Самы лепшы тата мой!"

21.10.2024

Быць добрым бацькам - самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Тата заўсёды імкнецца быць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.

Дзеці запрасілі сваіх татаў на свята "Самы лепшы тата мой!", прачыталі для іх вершы, выканалі песні і танцы. І, вядома ж, арганізавалі спаборніцтвы з татамі, бо, як вядома, таты - гэта вялікія дзеці. А ўсе дзеці любяць гуляць! Таты разам з дзецьмі актыўна, бадзёра, забіяцкі ўдзельнічалі ў эстафетах, паказваючы якія яны моцныя, спрытныя, хуткія, умелыя.

Дзеці з вялікім захапленнем падтрымлівалі татаў. З якой жа радасцю ў вачах яны глядзелі, як таты выконваюць заданні - не перадаць словамі!

У канцы свята ўсе таты атрымалі ад дзяцей падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

  

поделиться в:
Меню раздела