Выстава-знаёмства “Першыя крокі маленькіх чытачоў”

08.04.2022
У рамках праекта “Пісьмо сябру” для выхаванцаў ДУА “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” сельскай бібліятэкай была праведзена кніжная выстава-знаёмства “Першыя крокі маленькіх чытачоў”. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжкамі адпаведна ўзросту выхаванцаў, правіламі карыстання і беражлівымі адносінамі да кнігі, з размяшчэннем кніг у бібліятэцы. Кожны выхаванец атрымаў у падарунак кніжку. Сваімі ўражаннямі выхаванцы падзеляцца з выхаванцамі Шашкоўскага і Бараўлянскага дзіцячых садоў.
Меню раздела