Музычнае свята "8 САКАВІКА - СВЯТА МАТУЛЬ"

07.03.2024
8 сакавіка  - самае кранальнае, далікатнае і дзіўнае свята. Яно  прысвечана  самым мілым і пяшчотным, каханым і родным, матулям  і бабулям. У гэты дзень усе ўсмешкі, песні, вершы, танцы прысвячаюцца выдатным жанчынам: мамам, дзяўчынкам  і бабулям!

         7 сакавіка ў нашай установе дашкольнай адукацыі  было праведзена музычнае свята, прысвечанае святкаванню Міжнароднага жаночага дня! 

   Выступленне дзяцей на свяце - лепшы падарунак, які мамы могуць атрымаць ад сваіх дзяцей. Дзеці спявалі  прыгожыя песні, танцавалі, гулялі ў цікавыя гульні, а бацькі разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у конкурсах.                                                              Дзеці падарылі сваім матулям падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. Было весела, цікава, радасна. У заканчэнні свята дзеці  запрасілі сваіх любімых мам на святочны  танец. Свята прынесла ў жыццё дзіцячага сада атмасферу  вясновага шчасця і радасці.

   Да віншаванняў дзяцей далучаецца калектыў установы дашкольнай адукацыі  і віншуе ўсіх жанчын з выдатным святам!

З Міжнародным жаночым днём

Прыміце віншаванні

Поспехаў Вам заўсёды ва ўсім,

Надзеі і шанцавання!

Няхай прыгажосць ваша квітнее,

Няхай сонца душу грэе,

Няхай шчасце ў жыццё ваша прыйдзе,

  І стане ў ім  святлей!

Са святам 8 сакавіка!

Меню раздела